Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў)
| Праваслаўны храм | |
| Спаса-Праабражэнская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°01′24,10″ пн. ш. 31°44′23,60″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мсціслаў |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
| Благачынне | Мсціслаўскае |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 2-я пал. XIX ст. |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Спа́са-Праабражэ́нская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. У 2007 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце храма пануе надбудаваная над прытворам чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з вежачкай. Макаўкай завершаны чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаны чатырохслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў)- Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў) на сайце «Архіварта»
