Спаса-Праабражэнскі манастыр (Охар)
| Манастыр | |
| Спаса-Праабражэнскі манастыр | |
|---|---|
| Манастыр у 1920 годзе | |
| 53°35′42,39″ пн. ш. 31°33′55,35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Охар |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Стан | закрыты |
Охарскі Спаса-Праабражэнскі манастыр колішні мужчынскі манастыр, які існаваў у XVII—пачатку XX ст. каля в. Охар (цяпер Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) на беразе ракі Сож.
Меў 2 драўляныя храмы: Праабражэння (1711) з разьбяным 3-ярусным іканастасам і шанаваным абразом Маці Божай і Успення (1843). У 1918 манастыр закрыты. Будынкі не захаваліся.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, заснаваны як праваслаўны пустэльнікам ці будаўніком Аркадзем. Першы ігумен вядомы з 1669 года. У 1708 годзе у час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў знішчаны шведамі, пазней адбудаваны. Прывілеем караля Аўгуста II 1720 года пацверджана прыналежнасць манастыра да праваслаўнай царквы і захавана яго зямельная ўласнасць. У 1842 годзе прыпісаны да Магілёўскага Богаяўленскага манастыра, з 1870 года самастойны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
