Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Спаса-Узнясенская царква | |
---|---|
52°10′43,76″ пн. ш. 25°36′22,93″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ляхавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1818 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000268 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1818 г. з дрэва[1]. Да 1990-х не дзейнічала.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным аб'ёмам, да якога далучаны пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай і квадратны прытвор. Агульны гонтавы дах завершаны па цэнтры васьмігранным барабанам з цыбулеападобнай галоўкай. Вертыкальныя ашаляваныя сцены апяразаны прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала перакрыта драўляным самкнутым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гг.
Зноскі
- ↑ НГА Б у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9- 29.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы)
- Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы) на сайце Radzima.org
- Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы) на сайце «Архіварта»
Катэгорыі:
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1818 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Ляхавічы (Іванаўскі раён)
- Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна
- Заходнепалеская школа дойлідства
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі
- 1818 год у Беларусі