Спроба дзяржаўнага перавароту ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спроба дзяржаўнага перавароту ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга
Дата 19 мая 2024
Месца Кіншаса
Вынік перамога ўладаў
Праціўнікі
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Сілавікі Заір АКП
Злучаныя Штаты Амерыкі Баевікі з ЗША
Канада Баевікі з Канады
Камандуючыя
Фелікс Чысекеды Крысціян Маланга
Страты
2 забітых 4 забіты, 50 затрыманых
Агульныя страты
некалькі цывільных асоб паранены

19 мая 2024 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) адбылася спроба дзяржаўнага перавароту[1]. У путчы абвінавацілі прыхільнікаў Крысціяна Маланга, лідара Аб’яднанай кангалезскай партыі, які быў забіты падчас падзей.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні былі адменены выбары старшыні парламента, якія першапачаткова запланавалі на 18 мая[1]. Адным з кандыдатаў быў паплечнік прэзідэнта ДРК Фелікса Чысекеды, міністр эканомікі Віталь Камерге[2].

Прыкладна ў 04:30 19 мая пачаліся баі ў сталіцы краіны Кіншасе[3]. Узброеныя групы апазіцыянераў выкарыстоўвалі сцяг Заіра[4] і заклікалі да адстаўкі прэзідэнта[5]. Сутычкі разгарнуліся каля Палаца народа[6][7], у які нападнікам удалося пранікнуць[5]. Адначасна дваццаць іншых[8] атакавалі рэзідэнцыю Віталя Камерге на бульвары Тшатшы[3] ў раёне Гомбе[9], але там баевікі пацярпелі паразу[1][3][10]. Таксама паведамлялася аб стральбе каля Палаца Нацый[9].

Як першапачаткова меркавалі ўлады, змоўшчыкамі былі вайскоўцы. Потым высветлілася, што гэта былі прыхільнікі Крысціяна Маланга, лідара апазіцыйнай Аб’яднанай кангалезскай партыі, які знаходзіўся ў выгнанні. Падчас баёў у горадзе ён выйшаў у прамы эфіры і сказаў: «Фелікс, ты выйшаў. Мы ідзем за табой». Пазней прэс-сакратар УС ДРК заявіў, што Маланга забіты ў Палацы Нацый[11]. Некалькі замежнікаў і меркаваных змоўшчыкаў былі арыштаваныя[1]. У некаторых з іх выяўлены пашпарты ЗША і Канады[4]. Усяго затрымана 50 чалавек[12].

Пасля падаўлення путчу ў горадзе былі разгорнуты вайсковыя фарміраванні з бранятэхнікай[4][2], усталёўваліся пасты[5].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Падчас спробы перавароту загінулі двое паліцыянтаў і чацвёра баевікоў[3][12]. Некалькі чалавек атрымалі раненні ад снарада, які пераляцеў раку Конга і ўпаў на раён Бразавіля, сталіцы Рэспублікі Конга[9].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Афрыканскі Саюз асудзіў спробу перавароту[13].

Пасол ЗША ў ДРК Люсі Тэмлін заявіла, што яны будуць супрацоўнічаць з кангалезскімі ўладамі ў расследаванні, паабяцаўшы прыцягнуць да адказнасці любога амерыканскага грамадзяніна, які мае дачыненне да падзей[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Malkia. Congolese army says shootout in the capital is failed coup, perpetrators arrested (англ.). AP News (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  2. а б RDC: situation confuse à Kinshasa autour de la résidence de Vital Kamerhe (фр.). RFI (19 мая 2024). Праверана 19 мая 2024.
  3. а б в г Gunfire rings out in Congo's capital as men in military uniform clash with politician's guards (англ.). The Indian Express (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  4. а б в Jacques. RDC : la Garde républicaine a interpellé un groupe d’assaillants qui ont attaqué la résidence de Vital Kamerhe et ont fait une incursion au Palais de la nation(нявызн.). Les Echos du Congo Brazzaville (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  5. а б в Makumeno. Attaque à Kinshasa : ce que l'armée congolaise a dit sur "une tentative de coup d'Etat" (фр.). BBC News Afrique (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  6. Coup in DR Congo: Congolese army confirm shootout in di capital na failed coup. BBC News Pidgin (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  7. Kappès-Grangé, Anne (19 May 2024). "En RDC, une tentative de coup d'État « étouffée dans l'œuf »". Jeune Afrique. Архівавана з арыгінала 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
  8. DR Congo army says it has thwarted attempted coup (англ.). France 24 (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 мая 2024.
  9. а б в г DR Congo army says it has thwarted attempted coup in Kinshasa (англ.). France 24 (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 мая 2024.
  10. RDC : l’armée affirme avoir déjoué un coup d’État (фр.). Actualite.cd (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2024. Праверана 19 мая 2024.
  11. Congolese army says it has foiled a coup. Self-exiled opposition leader threatens president (англ.). Associated Press (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 мая 2024.
  12. а б "3 Americans among 50 detained after failed coup in DR Congo". New York Post. 2024-05-19. Праверана 2024-05-20.
  13. African Union 'Strongly Condemns' DRCongo Coup Bid (англ.). www.barrons.com. Праверана 20 мая 2024.