Марозаўстойлівы прамы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. Расце на вільготных і пераўвільготненых глебах. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Перыяд цвіцення чэрвень-жнівень.
Лісце падоўжана-ланцэтнае, востраканцовае, голае, на кароткіх хвосціках. Аснаванне клінападобнае. Вострапільчатыя краі могуць мець вейчыкі. Колер верхняга боку лісця цёмна-зялёны, ніжняга — светла-зялёны. Даўжыня звычайна ад 4, 5 см да 7 см, радзей дасягае 11 см. Іх шырыня 1,5—2,5 см.
Род́ Спирея — Spirea L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 180—181. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.