Спіс масавых забойстваў у час Баснійскай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Назва Дата Месца Ахвяры Апісанне
Забойствы ў Сіекавацы сакавік 1992 Сіекавац, каля Брода 20[1]-47[2]-59[3] Баснійскія і харвацкія вайскоўцы сутыкнуліся з баснійска-сербскімі салдадамі і цывільнымі. Рэспубліка Сербская заявіла аб 47 забітых, але пазней было знойдзена 59 трупаў, уключаючы 18 дзяцей.[3] Арганізацыя «Helsinki Watch» паведаміла аб забойстве 20 чалавек у сакавіку 1992, а іншыя былі забіты пазней падчас вайны.
Забойствы ў Біеліне 1-2 красавіка 1992 Біеліна 48-1000 Болей за 1000 баснійцаў было забіта Тыграмі Аркана, пад камандаваннем кіраванай сербамі JNA[4]
Забойствы ў Фочы 7 красавіка 1992 — студзень 1994 Фоча 2704 Тысячы баснійскіх цывільных грамадзян былі забіты сербскімі вайскоўцамі, паліцыяй і напаўвайсковымі фармаваннямі. У 1997 падчас суду супраць Навіслава Дажыча, Баварская апеляцыйная палата пастанавіла, што забойствы, у якіх ён удзельнічаў былі актам генацыду.[5]
Забойствы ў Вішаградзе 1992 Вішаград 3000 Масавыя забойствы 1000-3000 баснійцаў падчас этнічных чыстак ва ўсходняй Босніі сербскімі паліцыянтамі і вайскоўцамі.
Забойствы ў Прыедары 1992 Прыедар 5200 Пасля генацыду ў Срэбраніцы, гэта быў другі па колькасці ахвяр генацыд падчас Баснійскай вайны.
Забойствы ў Зворніку 1992-1995 Зворнік 700-900 Масавыя забойствы і гвалт супраць баснійцаў і іншых цывільных грамадзян нясербскага паходжання з боку сербскіх паўваенных фармаванняў.
Забойствы ў Снагава 29 красавіка 1992 Снагава 36 Сербы захапілі і забілі 36 цывільных баснійцаў, якія хаваліся ў лесе. Трупы былі спаленыя ў спробе схаваць злачынства.
Забойствы ў Глогаве 9 траўня 1992 Глогава 64 Сербы забілі 64 баснійцаў цывільных.
Забойствы ў Чэмерне 10 чэрвеня 1992 Чэмерна, Іліяш (каля Сараева) 29-32 Баснійскія харваты забілі 29-32 сербаў цывільных у Чэмерна [6]
Забойствы ў Ахатовічах 14 чэрвеня 1992 Ахатовічы 47 Невядомыя забілі 47 захопленых баснійскіх вайскоўцаў.
Забойствы ў Барымо 2 жніўня 1992 Барымо 26 Уся вёска Барымо была знішчана сербамі; 26 баснійцаў было забіта.
Забойствы ў Сжэверыне 22 кастрычніка 1992 Вішаград 16 16 баснійцаў грамадзян Сербіі з вёскі Сжэверын былі выкрадзены з сербскага аўтобуса ў вёсцы Мойчэ, на тэрыторыі Босніі. Выкрадзеныя грамадзяне былі змешчаны ў атэлі «Vilina Vlas» у Вішаградзе, дзе іх катавалі і пасля яны былі забіты каля ракі Дрына.
Забойствы ў Душы 15 студзеня 1993 Душа каля Горнага Вакуфа 10 Артылерыя Харвацкай Рады абароны (HVO) забіла 10 баснійцаў [7]
Забойствы ў Штрпцах 27 лютага 1993 Прыбой 19 Забойства 19 нясербаў (18 баснійцаў, 1 харват) выкрадзеных з цягніка Белград-Бар на прыпынку Штрпцы каля Вішаграда, на тэрыторыі Босніі.
Забойствы дзяцей у Срэбраніцы 12 красавіка 1993 Срэбраніца 62 62 дзіцяці пачатковай школы сталі ахвярамі забойстваў у Срэбраніцы (Усходняя Боснія). Яны былі расстраляны вайскоўцамі арміі Рэспублікі Сербскай у красавіку 1993.
Забойствы ў Трусіне 16 красавіка 1993 Трусіна 22 Баснійскія вайскоўцы забілі 22 харвата
Забойствы ў Ахмічах 16 красавіка 1993 Ахмічы 116 Баснійскія харваты забілі 116 баснійцаў з цывільных грамадзян.[8]
Забойствы ў Далжанах 17 красавіка 1993 Далжаны і Совічы невядома Баснійскія харваты забілі баснійцаў каля вёсак Далжаны і Совічы [9]
Забойствы ў Мілецічах 24 красавіка 1993 Траўнік 5 Баснійскія вайскоўцы забілі 5 харватаў
Забойствы ў Макраножы 10 жніўня 1993 Макранож, каля Таміслаўграда 9 Баснійскія харваты забілі 9 баснійцаў у Макраножы.[10][11]
Забойствы ў Грабавіцы 8 верасня 1993 Грабавіца 13 13 харватаў былі забіты вайскоўцамі баснійскай арміі.[12]
Забойствы ва Ўздоле 14 верасня 1993 Уздол 60 Баснійскія вайскоўцы забілі 60 харватаў
Забойствы ва Ступні До 23 кастрычніка 1993 Ступні До 37 Харвацкая рада Абароны (HVO) забіла 37 баснійцаў цывільных.[13]
Забойствы ў Крыжавчево Село 22 снежня 1993 Вітэз 74 Баснійскія вайскоўцы забілі 74 харвата
Забойствы ў Бухінэ Куцэ 9 студзеня 1994 Вітэз 26 Баснійскія вайскоўцы забілі 26 харватаў
Забойствы ў Тузле 25 траўня 1995 Тузла 71 71 забіты, 240 параненых
Забойствы ў Срэбраніцы 11 ліпеня — 13 ліпеня 1995 Срэбраніца 8373 Папярэдні Спіс зніклых без вестак або загінулых у Срэбраніцы, складзены Федэральнай баснійскай камісіяй па зніклых без вестак і змяшчае 8,373 імёны. [14] У той час як пераважная большасць з іх былі мужчыны, каля 500 былі маладзейшыя за 18 гадоў. [15] таксама спіс ахвяр уключае ў сябе некалькі дзясяткаў жанчын і дзяўчынак[16][17]

Па стане на ліпень 2011 года, 6,598 ахвяры былі ідэнтыфікаваныя з дапамогай аналізу ДНК частак цела[18] і 5.138 ахвяр былі пахаваныя ў мемарыяльным цэнтры Патачары.[19][20]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. War crimes in Bosnia-Hercegovina: a Helsinki Watch Report (Volume 1). Human Rights Watch. 1992. p. 45. ISBN 9781564320834. http://books.google.hr/books?id=nltdtAo38K0C&dq=sijekovac&hl=hr&source=gbs_navlinks_s. 
  2. Posavljaci Josipoviću - Ne idite u Bosansku Posavinu, Dodik će vas prevariti (Croatian) (29 May 2010). Праверана 10 ліпеня 2012.
  3. 3,0 3,1 Nezavisne novine EXHUMATIONS - Most victims suspected to be civilians from Vukovar. SFOR Main News Summary. NATO (11 жніўня 2004). Праверана 10 ліпеня 2012.
  4. Prosecutor v. Momčilo Krajišnik Judgement. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia. — «At least 48 civilians, most of whom were non-Serbs, had been killed by Serb paramilitaries during the Serb take-over of Bijeljina.»
  5. Prosecutor v. Radislav Krstic Judgment. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia (2 жніўня 2001). — «The Federal Constitutional Court of Germany, in the Nikola Jorgic case, upheld the Judgement of the Düsseldorf Supreme Court, interpreting the intent to destroy the group "in part" as including the intention to destroy a group within a limited geographical area. In a Judgement against Novislav Djajic on 23 May 1997, the Bavarian Appeals Chamber similarly found that acts of genocide were committed in June 1992 though confined within the administrative district of Foca.»
  6. Bošnjaci i Hrvati osumnjičeni za zločine počinjene nad Srbima u Bosni i Hercegovini (37) (10 August 2007). Праверана 12 чэрвеня 2010.
  7. Tribunal (MKSJ), Bezdušan napad na selo Dušu, HAG/DEN HAAG, 19.06.2006
  8. Aida Cerkez-Robinson Croatian president honors war victims in Bosnia. Associated Pressforeign report. London, UK: The Guardian (15 красавіка 2010). Праверана 16 красавіка 2010.
  9. Sense Tribunal: ICTY — THE MOST POWERFUL MEN IN THE HERCEG BOSNA PROJECT" ON TRIAL [1]
  10. Horvat, Domagoj. The Secret of Mitigated Crimes (7 March 1995).
  11. Lawson, Edward (1996). "Human rights violations by Bosnian Croat Forces". Encyclopedia of Human Rights. Taylor & Francis. ISBN 1-56032-362-0. 
  12. ICTY — Sefer Halilović judgment — Findings on the crimes charged Paragraph 3 and 4 — RE Grabovica (Jablanica), icty.org; accessed 12 August 2015.
  13. ICTY — Ivica Rajic sentencing judgement — II. FACTS — Paragraph 49
  14. Potocari Memorial Center PRELIMINARY LIST of Missing Persons from Srebrenica '95 [2]
  15. By: Danijel Toljaga and Hasan Nuhanovic: Incomplete List of Killed Children During Srebrenica Genocide Srebrenica Bilten 41, page #7 published by Women of Srebrenica
  16. «Mothers of Srebrenica Appeal Heard Today», BalkanInsight.com, 28 January 2010; retrieved 29 May 2011.
  17. Federal Commission for Missing Persons; «Preliminary List of Missing and Killed in Srebrenica»; 2005 [3]
  18. «613 Srebrenica Victims to be Buried at a Memorial Ceremony in Potočari» page on ICMP website [4], accessed 8 June 2012
  19. DNA Results of the International Commission on Missing Persons Reveal the Identity of 6,186 Srebrenica Victims
  20. So far, 6557 Srebrenica Genocide Victims DNA Identified. Sense Tribunal (14 мая 2010). Праверана 26 кастрычніка 2010.