Спіс самых касавых мультфільмаў

Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нягледзячы на недастатковасць дадзеных з прычыны прэм’еры больш за 80 гадоў таму, карціна «Беласнежка і сем гномаў» па праве лічыцца самым касавым мультфільмам за ўвесь час з улікам інфляцыі і ўтрымлівае гэтае званне ў амерыканскім пракаце дагэтуль.

Мультыплікацыя з’яўляецца адным з найболей распаўсюджаных і прыбытковых відаў сусветнага кінематографа. У адрозненне ад ігравога кіно, мультыплікацыйныя (або анімацыйныя) стужкі часцей за ўсё прызначаны для сямейнай і дзіцячай аўдыторыі, што нараджае высокі попыт на мерчандайзінг, аднак з прычыны гістарычнай практыкі поспех фільма традыцыйна прынята лічыць у тэатральных касавых зборах, што можа істотна прыніжаць рэальны прыбытак выпушчаных карцін, таму лідар[en] сярод мультфільмаў у агульным спісе займае ўсяго толькі 7 месца.

Развіццё жанру пачалося з маляванай анімацыі[en] (традыцыйнай). Найбольшую папулярнасць маляваныя мультфільмы набылі дзякуючы студыі «Walt Disney Animation Studios» і яе заснавальніку ― мастаку, рэжысёру і прадзюсару Уолту Дыснею. Першы паўнаметражны анімацыйны фільм студыі «Беласнежка і сем гномаў» стаў прарывам у індустрыі і да гэтага часу з’яўляецца самым касавым мультфільмам у гісторыі з улікам інфляцыі. Самым прыбытковым традыцыйным мультфільмам таксама з’яўляецца праект дадзенай студыі ― «Кароль Леў». Найбольш жа прыбытковай у сучасным свеце лічыцца 3D-анімацыя, якая зарадзілася ў 1995 годзе на студыі «Pixar» у іх дэбютным поўнаметражным мультфільме. На сённяшні дзень першыя восем мультфільмаў у спісе таксама створаны пры дапамозе CGI.

Таксама ў сучасным свеце развіваецца тэндэнцыя франшыз, стварэння карцін у агульным сусвеце, часцей за ўсё сіквелы або прыквелы паспяховай стужкі. Самая паспяховая з іх ― «Гадкі я[en]», якая мае на рахунку 5 мультфільмаў, сабрала па свеце больш за 4,6 млрд $.

Найбольш вядомымі лічацца праекты студый «Walt Disney Animation Studios», «Pixar», «DreamWorks Animation[en]», «Мельница[ru]», «Illumination», «Blue Sky Studios[en]», а таксама «Sony Pictures Animation[en]».

Самыя касавыя мультфільмы[правіць | правіць зыходнік]

У вытворчасці найбольшай колькасці мультфільмаў прымаў удзел Джон Ласетэр[ru], прадзюсар і былы кіраўнік студый «Walt Disney Animation Studios» і «Pixar».

У спісе ніжэй прадстаўлены 50 самых касавых мультфільмаў у гісторыі кінематографа па намінальным кошце ва ўсім свеце ў доларах ЗША без уліку інфляцыі, што не з’яўляецца аб’ектыўнай ацэнкай заробку мультфільма як у цэлым, так і ў тэатральным пракаце.

Па-першае, мультфільмы, як і астатняе кіно, могуць прыносіць прыбытак рознымі спосабамі: кінапракат[ru], продаж і арэнда на лічбавых носьбітах, мерчандайзінг, а таксама правы на тэлевізійныя трансляцыі і стрымінг[ru]. Напрыклад, правы на тэлевяшчанне[ru] значна павялічваюць даходы стужкі, паколькі за пару паказаў на тэлебачанні фільм атрымлівае 20—25% прыбытку ад кінапракату, што перавышае даходы ад pay-per-view[ru][1]. Калі фільм прыдатны ў камерцыйнай уласнасці, то яго дапаможныя прыбыткі могуць моцна перавышаць прыбыткі ад кінапракату і хатняга відэа[2]. «Кароль Леў» у суме ад кінапракату і хатняга відэа зарабіў больш за 2 млрд $[3], але гэтыя лічбы цьмянеюць у параўнанні з 6 млрд, заробленымі ад продажу квіткоў на пастаноўку мюзікла[ru][4]. Мерчандайзінг таксама можа быць надзвычай прыбытковым: той жа «Кароль Леў» прадаў тавары на суму 3 млрд $[5], у той час як «Тачкі», якія зарабілі 462 млн $ у кінапракаце, што вельмі сціпла ў параўнанні з іншымі фільмамі «Pixar»[ru][6], за пяць гадоў з моманту выпуску ў 2006 годзе прадалі тавараў на 8 млрд $[7][8]. Таксама вялізным поспехам «Pixar» стала карціна «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі», якая ў дадатак да 1 млрд $ касавых збораў прынесла амаль 10 млрд на продажы тавараў[9].

Па-другое, інфляцыя істотна змяншае паказчыкі старых мультфільмаў. Так, «Беласнежка і сем гномаў» нават не ўваходзіць у сотню самых касавых мультфільмаў, аднак, калі ўлічваць інфляцыю з 1937 года па наш час, на сённяшні дзень яна зарабіла звыш 900 млн $ толькі ў Паўночнай Амерыцы. Таксама складанасць падліку для такіх старых фільмаў у тым, што ў замежных краінах пракат мог пачацца нашмат пазней і яго дадзеныя не збіраліся мясцовымі дыстрыбутарамі. Напрыклад, «Беласнежка» выйшла ў пракат у СССР[ru] у 1955 годзе, але ў СССР, у адрозненне ад ЗША, працавала сістэма падліку поспеху — улічвалася не сума коштаў кожнага квітка, якія маглі моцна вар’іравацца ў залежнасці ад рэспублікі, горада і кінатэатра, а сума колькасці прададзеных білетаў. Асабліва актуальна гэта ў сучасным свеце, дзе кошты на квіткі ў розных краінах моцна адрозніваюцца з-за мясцовых асаблівасцяў (напрыклад, сярэдняга прыбытку насельніцтва) і тыпу квітка — 2D, 3D[ru], IMAX[ru] ці VIP-зала.

Колер фону      абазначае мультфільмы, якія знаходзяцца ў пракаце

Самыя касавыя мультфільмы[10]
Пік Назва мультфільма Агульныя зборы Год Заўв.
1 1 Кароль Леў[ru] &&&&&01663075401.&&&&&01 663 075 401 2019 [11]
2 2 Халоднае сэрца 2 &&&&&01450026933.&&&&&01 450 026 933 2019 [12]
3 3 Браты Супер Марыё. Фільм[en] &&&&&01361945211.&&&&&01 361 945 211 2023 [13][14]
4 1 Халоднае сэрца &&&&&01289880520.&&&&&01 289 880 520 2013 [15][16]
5 2 Суперсямейка 2 &&&&&01242805359.&&&&&01 242 805 359 2018 [17]
6 2 Міньёны &&&&&01159398397.&&&&&01 159 398 397 2015 [18]
7 5 Гісторыя цацак 4 &&&&&01073394593.&&&&&01 073 394 593 2019 [19]
8 1 Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі &&&&&01066969703.&&&&&01 066 969 703 2010 [20]
9 4 Гадкі я 3 &&&&&01034799409.&&&&&01 034 799 409 2017 [21]
10 4 У пошуках Доры &&&&&01028570889.&&&&&01 028 570 889 2016 [22]
11 4 Звераполіс &&&&&01023784195.&&&&&01 023 784 195 2016 [23]
12 2 Гадкі я 2 &&&&&&0970766005.&&&&&0970 766 005 2013 [24]
13 1 Кароль Леў &&&&&&0968483777.&&&&&0968 483 777 1994 [25]
14 1 У пошуках Нэма &&&&&&0949727261.&&&&&0949 727 261 2003 [26]
15 14 Міньёны: Узвышэнне Гру &&&&&&0939433210.&&&&&0939 433 210 2022 [27]
16 1 Шрэк 2 &&&&&&0923075336.&&&&&0923 075 336 2004 [28]
17 2 Ледніковы перыяд 3: Эра дыназаўраў[ru] &&&&&&0886686817.&&&&&0886 686 817 2009 [29]
18 6 Ледніковы перыяд 4: Кантынентальны дрэйф[ru] &&&&&&0877244782.&&&&&0877 244 782 2012 [30]
19 12 Таемнае жыццё хатніх жывёл &&&&&&0875457937.&&&&&0875 457 937 2016 [31]
20 10 Вэрхал у галаве &&&&&&0857611174.&&&&&0857 611 174 2015 [32]
21 3 Шрэк Трэці &&&&&&0813367380.&&&&&0813 367 380 2007 [33]
22 15 Таямніца Кока &&&&&&0807082196.&&&&&0807 082 196 2017 [34]
23 7 Шрэк назаўжды &&&&&&0752600867.&&&&&0752 600 867 2010 [35]
24 9 Мадагаскар 3[ru] &&&&&&0746921274.&&&&&0746 921 274 2012 [36]
25 11 Універсітэт монстраў &&&&&&0743559607.&&&&&0743 559 607 2013 [37]
26 6 Уверх &&&&&&0735099082.&&&&&0735 099 082 2009 [38]
27 24 Нэчжа[en] &&&&&&0726063471.&&&&&0726 063 471 2019 [39]
28 19 Маана &&&&&&0690845539.&&&&&0690 845 539 2016 [40]
29 29 Чалавек-павук: Скрозь сусветы &&&&&&0690615475.&&&&&0690 615 475 2023 [41]
30 4 Ледніковы перыяд 2: Глабальнае пацяпленне[ru] &&&&&&0667036530.&&&&&0667 036 530 2006 [42]
31 9 Кунг-фу панда 2 &&&&&&0665692281.&&&&&0665 692 281 2011 [43]
32 16 Горад герояў &&&&&&0657827828.&&&&&0657 827 828 2014 [44]
33 24 Спявай &&&&&&0634151679.&&&&&0634 151 679 2016 [45]
34 7 Кунг-фу панда &&&&&&0631746197.&&&&&0631 746 197 2008 [46]
35 4 Суперсямейка &&&&&&0631606713.&&&&&0631 606 713 2004 [47]
36 7 Рататуй &&&&&&0623722818.&&&&&0623 722 818 2007 [48]
37 19 Як прыручыць дракона 2 &&&&&&0621537519.&&&&&0621 537 519 2014 [49]
38 9 Мадагаскар 2[ru] &&&&&&0603900354.&&&&&0603 900 354 2008 [50]
39 14 Рапунцэль: Заблытаная гісторыя &&&&&&0591794936.&&&&&0591 794 936 2010 [51]
40 18 Сямейка Крудс[ru] &&&&&&0587204668.&&&&&0587 204 668 2013 [52]
41 2 Карпарацыя монстраў &&&&&&0578980829.&&&&&0578 980 829 2001 [53]
42 16 Тачкі 2 &&&&&&0559852396.&&&&&0559 852 396 2011 [54]
43 17 Кот у ботах &&&&&&0554987477.&&&&&0554 987 477 2011 [55]
44 15 Гадкі я &&&&&&0543113985.&&&&&0543 113 985 2010 [56]
45 6 Мадагаскар &&&&&&0542063846.&&&&&0542 063 846 2005 [57]
46 22 Адважная &&&&&&0538983207.&&&&&0538 983 207 2012 [58]
47 40 Ральф ламае інтэрнэт &&&&&&0529323962.&&&&&0529 323 962 2018 [59]
48 40 Монстры на вакацыях 3: Мора кліча[ru] &&&&&&0528583774.&&&&&0528 583 774 2018 [60]
49 39 Бос-малакасос[ru] &&&&&&0527965936.&&&&&0527 965 936 2017 [61]
50 9 Сімпсаны ў кіно &&&&&&0536414270.&&&&&0536 414 270 2007 [62]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гарольд Л. Фогель. Большинство картин получают 20—25% от своих кассовых сборов за два показа в прайм-тайм (перевод). — Экономика индустрии развлечений: руководство по финансовому анализу. — Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 2010. — С. 224. — ISBN 978-1-107-00309-5.
  2. Кларк, Эмма. Сколько зарабатывают фильмы. (англ.). BBC (12 лістапада 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  3. Zachary Pincus-Roth, Zachary Pincus-Roth. Movies aren’t the only B.O. monsters (англ.). Variety (8 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 8 студзеня 2019.
  4. Kennedy, Mark. [bigstory.ap.org/article/1050ff927d15435d8ab25e7f1b1b5ebe/apnewsbreak-lion-king-makes-history "The Lion King Earns Record Box Office".] (англ.). Associated Press (22 верасня 2014).
  5. Bloomberg - The Entertainment Glut (англ.). www.bloomberg.com. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  6. Pixar Movies at the Box Office - Box Office Mojo (англ.)(недаступная спасылка). www.boxofficemojo.com. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 16 снежня 2018.
  7. Disney: 'Cars' Has Crossed $8 Billion in Global Retail Sales - The Hollywood Reporter (англ.)(недаступная спасылка). web.archive.org (19 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2011. Праверана 16 снежня 2018.
  8. Chmielewski, Dawn C. (2011-06-21). "Merchandise sales drive Pixar's 'Cars' franchise". Los Angeles Times. Архівавана з арыгінала 2012-07-15. Праверана 2018-12-16.
  9. Palmeri, Christopher; Sakoui, Anousha. "More Disney Fun and Games With 'Toy Story 4' in 2017". (англ.). Bloomberg News (7 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  10. [www.boxofficemojo.com/genres/chart/?id=animation.htm Самые кассовые мультфильмы] (англ.). www.boxofficemojo.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  11. Король Лев (2019). Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  12. Холодное сердце 2. Box Office Mojo. Праверана 7 студзеня 2020.
  13. The Super Mario Bros. Movie (2023) - Financial Information. Архівавана з першакрыніцы April 15, 2023.
  14. The Super Mario Bros. Movie (2023). Box Office Mojo. Праверана April 11, 2023.
  15. Халоднае сэрца
  16. Самые кассовые фильмы (англ.). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2014.
  17. Суперсемейка 2 (англ.). Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  18. Миньоны. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  19. История игрушек 4. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  20. История игрушек: Большой побег. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  21. Гадкий я 3. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  22. В поисках Дори. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  23. Зверополис. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  24. Гадкий я 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  25. Король Лев. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  26. В поисках Немо. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  27. Кунг-фу панда 3. Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 15 лістапада 2019.
  28. Шрек 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  29. Ледниковый период 3: Эра динозавров. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  30. Ледниковый период 4: Континентальный дрейф. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  31. Тайная жизнь домашних животных. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  32. Головоломка. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  33. Шрек Третий. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  34. Тайна Коко. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  35. Шрек навсегда. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  36. Мадагаскар 3. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  37. Университет монстров. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  38. Вверх. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  39. Нэчжа. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  40. Моана. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  41. Источник. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2023. Праверана 12 жніўня 2023.
  42. Ледниковый период 2: Глобальное потепление. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  43. Кунг-фу панда 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  44. Город героев. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  45. Зверопой. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  46. Кунг-фу панда. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  47. Суперсемейка. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  48. Рататуй. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  49. Как приручить дракона 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  50. Мадагаскар 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  51. Рапунцель: Запутанная история. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  52. Семейка Крудс. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  53. Корпорация монстров. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  54. Тачки 2. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  55. Кот в сапогах. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  56. Гадкий я. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  57. Мадагаскар. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  58. Храбрая сердцем. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  59. Ральф против интернета. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  60. Монстры на каникулах 3: Море зовёт. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  61. Босс-молокосос. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.
  62. Симпсоны в кино. Box Office Mojo. Праверана 15 лістапада 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]