Стагоддзе абвяшчэння БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стагоддзе абвяшчэння БССР — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 і 2019 гг., прысвечаных 100-годдзю з моманту абвяшчэння БССР. У адрозненні ад святкавання стагоддзя БНР святкаванне 100-гадовага юбілею абвяшчэння ССРБ з'ездам беларускай кампартыі, не было прывязана строга да 1 студзеня 2019 г., а ўяўляла сабой шэраг акцый і мерапрыемстваў рознай працягласці пераважна з восені 2018 г. па вясну 2019 г.

Флешмобы, канцэрты, выставы і лекцыі[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2018 г. левыя Беларусі запусцілі хэштэг, прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 100 год БССР[1]. Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін заявіў, што партыя не мае дачынення гэтага флешмобу, але будзе ўдзельнічаць у святкаванні[2].

Дзяржаўныя структуры РБ і КПБ прысявяцілі 100-годдзю абвяшчэння БССР да 100-гадовага юбілею УЛКСМ 29 кастрычніка 2018 г, чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 2018 г. і пазней 29 снежня таго ж года адмысловы ўрачысты канцэрт у музеі ВАВ, прысвечаны стагоддзю кампартыі Беларусі[3].

Сярод мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю БССР і праведзеных па-за межамі Мінска, адзначыліся адкрыты дыялог "Квітней Беларусь" 29 снежня 2018 г. ў музеі г. Чавусы з удзелам БРСМ, супрацоўнікаў музея і пісьменніка Салаўцова; адмысловая кніжная выстава енінскай бібліятэцы Гомеля 8 студзеня-8 лютага 2019 г і адзіны дзень інфарміравання 3 студзеня 2019 г. ў гімназіі г. Мсціслаўль[4].

Мерапрыемстваў ўласна 1 студзеня 2019 г. у юбілейны дзень абвяшчэння СССРБ не зафіксавана, акрамя віншавання ад праекта Left.by у сацыяльных сетках. Але пра юбилей написалі некаторыя СМІ[5].

Крэатыўныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Сярод творчых падыходаў да свякавання стагоддзя БССР можна вылучыць каляндар на 2019 год, прысвечаны выбітным дзеячам БССР і фільмы "БСССР. Невядомая гісторыя" і "100 гадоў БССР"[6][7].

Таксама група гісторыкаў стварыла сайт ssrb100 рэканструкцыі падзеяў пачатку 1919 г. дзе інфармацыя падавалася быццам з вуснаў грамадскіх і палітычных дзеячоў таго часу ў стылі мовы сацыяльных сетак з выкарыстаннем мемаў і афармлення пад пасты УКантакце ці Twitter[8][9]. Гэты сайт актыўна папаўнялі кантэнтам са студзеня па сакавік 2019 г.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]