Станіслава Вячаславаўна Умец
Станіслава Вячаславаўна Умец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1991 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэдактар, пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Станіслава Вячаславаўна Умец (нар. 1991, Брэст) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў СШ № 14 г. Брэста, у класе журналістыкі і гісторыі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурнае рэдагаванне», магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 года — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання» і «Трэвэл-медыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- пераможца літаратурнага конкурса «Першацвет» у намінацыі «Проза» (2018).
- нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Лепшы дэбют» за кнігу «Сэрца Сакры»(2019)[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 17 гадоў напісала свой першы раман.
Яе апавяданні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе «Нёман», газетах «Народная трыбуна», «ЛіМ», «Звязда».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Сэрца Сакры (2018)[3]
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Беларусі
- Рэдактары Беларусі
- Пісьменнікі-фантасты Беларусі