Станіслаў Ішора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Ішора
Дата нараджэння 12 красавіка 1838(1838-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1863(1863-06-03) (25 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Станіслаў Ішора (12 красавіка 1838 — рэпрэсаваны 22 мая (3 чэрвеня) 1863, Вільня) — каталіцкі ксёндз, удзельнік Нацыянальна-вызваленчага паўстання 18631864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Ішора нарадзіўся 12 красавіка 1838 года ў вёсцы Цасарка (зараз Укмяргскага раёна Вільнюскага павета). Сын Станіслава Ішоры і Марыі Шантыр. Скончыў гімназію ў Вільні і паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію. Гэта была адзіная ў Расійскай імперыі ўстанова для навучання каталіцкіх ксяндзоў. Пасля пасвячэння ў 1861 годзе быў вікарыем у парафіі Жалудок Лідскага павета.

Браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў. 8 лютага 1863 года ксёндз з Жалудка Станіслаў Ішора зачытаў у касцёле маніфест паўстанцаў. Сам святар пайшоў у паўстанцкі аддзел Людвіка Нарбута. Але потым ён добраахвотна здаўся, каб вызваліць пробашча жалудоцкага касцёла. Пробашча арыштавалі якраз з нагоды зачытанага вернікам маніфеста, да чаго ён не меў дачынення. Станіслава Ішору спачатку пакаралі пяццю гадамі катаргі. Але асабіста Міхаіл Мураўёў замяніў пакаранне на расстрэл. Ксяндза пакаралі смерцю ў Лукішскай турме ў Вільні 3 чэрвеня 1863 года[1]. Сведкі пакарання смерцю ўспаміналі, што святар звярнуўся да натоўпу з такімі словамі: «Трымацца і не падаць духам. Мы паміраем, а вам перадаём далейшыя лёсы Айчыны». Ксёндз Станіслаў Ішора стаў першай ахвярай Мураўёва[2].

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

14 ліпеня 2003 года ў Лідзе адкрылася мемарыяльная шыльда, прысвечаная расстраляным у 1863 годзе ксяндзам. Асвячэнне шыльды адбылося з нагоды 140-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Зрабіў шыльду мясцовы самадзейны скульптар Рычард Груша. На ёй — выява паўстанцкага герба — Арол, Пагоня і анёл з мячом.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі