Станіслаў Грынкевіч (малодшы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Грынкевіч
Род дзейнасці: грамадскі дзеяч
Дата нараджэння: 23 лютага 1913(1913-02-23)
Дата смерці: 18 красавіка 1966(1966-04-18) (53 гады)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя:
Член у

Станіслаў Грынкевіч (23 лютага 1913[1] — 18 красавіка 1966, Кліўленд, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Пляменнік Францішка і Станіслава (старэйшага) Грынкевічаў[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 лютага 1913 г. Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, сябра Беларускага студэнцкага саюза. Сябра рэдкалегіі часопіса «Калоссе». У 1939 годзе быў мабілізаваны ў Войска Польскае, стаў афіцэрам, трапіў у нямецкі палон. З восені 1941 да восені 1943 года сакратар Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, выкладчык на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Пазней рэдактар перыёдыкаў «Раніца» і «Беларускі работнік»[3].

У 1945 г. быў высланы Усеваладам Родзькам у Швейцарыю з заданнем па лініі Беларускай незалежніцкай партыі[1]. У 1950 годзе перабраўся ў ЗША. Сябра Рады БНР. Сябра БАЗА, удзельнік кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі[3].

Памёр 18 красавіка 1966 г. у Кліўлендзе, ЗША.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]