Старасельская шкляная мануфактура
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Старасельская шкляная мануфактура — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў 1880—1914 гадах ва ўрочышчы Краснае каля вёскі Старое Сяло (цяпер Мінскі раён). З 1890 года называлася Краснасельскі шкляны завод. Вырабляла бутэлькі, шклянкі, лямпавае і ліставое шкло. Мела шклоплавільную печ, конныя рухавікі. Працавала да 80 чалавек.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Старасельская шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 159.