Старая ратуша (Мюнхен)
Славутасць | |
Старая ратуша | |
---|---|
| |
48°08′12″ пн. ш. 11°34′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль і late Gothic[d] |
Архітэктар | Jörg von Halsbach[d] |
Дата заснавання | 1480 |
Вышыня | 56 м |
Сайт | muenchen.de/sehenswuerdi… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старая Ратуша (ням.: Altes Rathaus) — адна са славутасцяў Мюнхена, размешчаная на ўсходнім боку плошчы Марыенплац.
Першае згадванне аб Старой ратушы датуецца 1310 годам, вялікая зала будынка была пабудавана ў 1392—1394 гадах. Вядома, што ў 1460 годзе комплекс пабіла маланка. У 1470—1480 гадах пад кіраўніцтвам Ёрга фон Хальсбаха ратуша была рэканструявана ў стылі позняй готыкі. Пасля, у эпоху Адраджэння, у фасад дадаваліся элементы ў стылі рэнесансу. Але ў 1861—1864 гадах будынак быў рэканструяваны ў неагатычным стылі.
У 1874 годзе гарадскі савет пераехаў у будынак Новай ратушы, размешчаны на паўночным боку той жа плошчы Марыенплац.
Ратуша таксама вядомая прамовай Ёзэфа Гебельса 9 лістапада 1938 года напярэдадні серыі яўрэйскіх пагромаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай як «Хрустальная ноч».
Старая ратуша значна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны, новы шпіль быў усталяваны ў пачатку 1970-х. У цяперашні час значную частку будынка займае музей цацак.[1]
Зноскі
- ↑ Мюнхен: славутасці Архівавана 27 кастрычніка 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старая ратуша, Мюнхен
- Старая ратуша на сайце muenchen.de.