Стары змагар

«Стары змагар» (ням.: Alter Kämpfer) — званне найстарэйшых сяброў НСДАП, якія ўступілі ў партыю да выбараў у рэйхстаг у верасні 1930 года. Тыя, хто ўступіў у партыю пасля верасня 1930 года, атрымалі мянушку «вераснят» (ням.: Septemberlinge), а тыя, хто далучыўся пасля прыходу партыі да улады ў студзені 1933 года, іранічна атрымалі імя «сакавіцкія палеглыя» (ням.: Märzgefallene, палеглыя на барыкадах Сакавіцкай рэвалюцыі). У лютым-красавіку 1933 года пачаўся актыўны прыток новых сяброў, у сувязі з чым ажно ў маі 1933 года прыём у партыю быў прыпынены.
Для вылучэння «старой гвардыі», якая даказала вернасць руху ў «перыяд барацьбы» (ням.: Kampfzeit, 1919—1933), сярод мноства тых, хто ўступіў у партыю пазней, у тым ліку па апартунісцкім матывам, быў уведзены шэраг знакаў адрознення:
- тыя, хто ўступілі ў партыю ці роднасныя арганізацыі да 30 студзеня 1933 года атрымалі шаўрон старога змагара;
- 100 000 першых сяброў партыі атрымалі залаты партыйны знак НСДАП;
- для найстарэйшых сяброў, якія прымалі ўдзел ў няўдачным Піўным путчы 1923 года, быў уведзены медаль «Ордэн крыві».
Пасля прыходу нацыстаў да улады «старыя змагары» атрымалі перавагі ў працаўладкаванні і прасоўванні па службе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Max Timm (.): Die bevorzugte Arbeitsvermittlung für die alten Kämpfer der nationalsozialistischen Revolution, in: Arbeitseinsatz und Arbeitslosenhilfe, Nr. 1 (1934), S. 6-8.
- Hilde Kammer, Elisabeth Bartsch: Jugendlexikon Nationalsozialismus. Begriffe aus der Zeit der Gewaltherrschaft 1933—1945. Rowohlt Taschenbuch Verlag, Reinbek bei Hamburg 1982, ISBN 3-499-16288-1 (Rororo 6288 rororo-Handbuch).
- Christian Zentner (.), Friedemann Bedürftig (.) (Hrsg.): Das Große Lexikon des Dritten Reiches. Südwest Verlag, München 1985, ISBN 3-517-00834-6.
- Martin Moll: Der Sturz alter Kämpfer. Ein neuer Zugang zur Herrschaftsanalyse des NS-Regimes, in: Historische Mitteilungen der Ranke-Gesellschaft 5. Jg. (1992), S. 1-51.