Статак
Ста́так[1] — група дзікіх або свойскіх жывёл аднаго віду з узаемазвязанымі паводзінамі, якія захоўваюць блізкасць адзін да аднаго, маюць аднолькавы рытм актыўнасці і напрамак руху.
Утварэнне статкаў характэрна для кітападобных, капытных, прыматаў, сумчатых, некаторых драпежных. Склад па ўзросту і полу і памеры статкаў мяняюцца, што адрознівае іх ад іншых груп жывёл з узаемазвязаным паводзінамі (сям’я, гарэм і г.д.). Найбольшыя памеры статкаў вызначаецца магчымасцямі ўзаемнай каардынацыі паводзін жывёл і дасягаюць у кітападобных і прыматаў некалькіх дзясяткаў асобін, у капытных — сотняў і тысяч асобін. Найбольш буйныя статкі (да 100 тысяч асобін[2]) утвараюцца падчас сезонных міграцый. У статку перайманне пераважае над свабодным выбарам рашэння, характэрным для паводзін адзіночных жывёл. Жывёлы ў статку арыентуюцца на паводзіны суседзяў (сігналы аб наяўнасці корму, з’яўленні драпежніка і інш.) або важака (выбар бяспечнага шляху падчас уцёкаў ад ворага, падыходу да вадапою або прытулку). У прыматаў існуе складаная іерархія і сістэма сувязяў паміж асобінамі. У статках капытных іерархія вызначаецца памерамі цела, рагоў.
У літаратуры тэрмінам «статак» у больш шырокім сэнсе абазначаюць любыя буйныя групы жывёл (напрыклад, статак рыб)[2][3].
У жывёлагадоўлі
[правіць | правіць зыходнік]У жывёлагадоўлі статак — гэта група сельскагаспадарчых жывёл аднаго віду, адабраных па ўзросту, полу, вытворчаму прызначэнню групам, сфарміраваная для асобнага ўтрымання, адкорму і пасьбы. Статак з авечак — атара, з коней — табун[1][3]. У гадоўлі буйной рагатай жывёлы вылучаюць дойныя статкі, нагульныя (гурт), статкі цялят і маладняку[1][3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Ста́до // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ а б в Ста́до // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ста́так // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ста́до // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Экологический энциклопедический словарь. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской советской энциклопедии, 1989. (руск.)
- Стадо // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Статак