Хелен Мірэн
Хелен Мірэн | |
---|---|
Helen Mirren | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Алена Лідзія Васільеўна Міронава |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1945[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Basil Mirren[d][3] |
Маці | Kitty Rogers[d][3] |
Муж | Тэйлар Хэкфард[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1967 — па цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000545 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Дама Хелен Мірэн, DBE (англ.: Dame Helen Mirren, народжаная Алена Лідзія Васільеўна Міронава, Helen Lydia Mironoff; нар. 26 ліпеня 1945) — англійская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» . Вядомая выкананнем роляў венцаносных асоб (Лізавета I, 2005; Лізавета II, 2006). Як Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі (5 снежня 2003 года) мае права насіць з імем тытул Dame (жаночы аналаг тытула сэр).
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Кінакар’ера Хелен Мірэн адзначылася вядучымі ролямі ў фільмах «Калігула» (1979, рэж. Цінта Брас), «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» (1989, реж. Пітэр Грынуэй). Галоўная роля ў драме «Дзённік тэрарыста» (1984) прынесла ёй прыз Канскага фестываля за найлепшую жаночую ролю. Паколькі Хелен часцей іншых актрыс класічнай англійскай школы з’яўлялася на экране аголенай[4][5], кінакрытыкі называлі яе «секс-сімвалам для інтэлектуалаў». У экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Артура Кларка «2010: год уваходжання ў кантакт» (1984) Мірэн іграе камандзіра савецкага касмічнага карабля «Леонов».
З 1972 года Хелен працуе з праслаўленым рэжысёрам Пітэрам Брукам: на працягу года яны раз’язджаюць па краінам трэцяга свету, выступаючы перад тубыльцамі і зборшчыкамі садавіны.
На брытанскім тэлебачанні Хелен Мірэн на працягу шэрагу гадоў іграла інспектара паліцыі Джэйн Тэнісан у серыяле «Галоўны падазраваны» (тры прэміі BAFTA, 1992-94). У 2005 годзе знялася ў ролі каралевы Лізаветы I у аднайменнай англійскай тэлестужцы (прэмія «Эмі»). У 2006 годзе Хелен Мірэн выканала ролю Лізаветы II у фільме «Каралева», які аналізаваў рэакцыю каралеўскага сямейства на смерць прынцэсы Дыяны. Гэта майстэрская праца была ганаравана «Оскарам» за найлепшую жаночую ролю, а таксама прызам Венецыянскага кінафестывалю.
Зноскі
- ↑ http://www.imdb.com/name/nm0000545/
- ↑ Helen Mirren // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Helen Mirren naked in Savage Messiah
- ↑ ПОЛИТ.РУ \ СТАТЬИ \ Хелен Миррен грязно выругалась при вручении статуэтки «Эмми» Архівавана 28 студзеня 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хелен Мірэн
- Хелен Мірэн на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Інтэрв’ю рускай рэдакцыі BBC Архівавана 19 красавіка 2013.
- відэа — Shakespeare’s «As You Like It», end of play — «Як вам гэта спадабаецца», акт V, сцэна 4 (радкі 108 — фінал), Хелен Мірэн — Разалінда; Джон Молдэр-Браўн — Гіменэй, (здымкі 30 мая—16 чэрвеня 1978 у замку Гламз , Шатландыя) // YouTube
- Асобы
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Вялікабрытаніі
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
- Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»