Джуліяна Мур
| Джуліяна Мур | |
|---|---|
| Julianne Moore | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Джулі Эн Сміт |
| Дата нараджэння | 3 снежня 1960[1][2][…] (64 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Муж | Bart Freundlich[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, пісьменніца, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, дзіцячая пісьменніца, актрыса, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар |
| Кар’ера | 1983 — наш час |
| Узнагароды |
Прэмія «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую жаночую ролю[d] (16 лютага 2003) National Board of Review Award for Best Supporting Actress[d] (1999) Прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю[d] (8 лютага 2015) прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (2004) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2012) Volpi Cup for Best Actress[d] (8 верасня 2002) |
| IMDb | ID 0000194 |
Джуліяна Мур (англ.: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сміт; нарадзілася 3 снежня 1960, ЗША) — амерыканская актрыса, чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар», прызёр Берлінскага кінафестывалю, тройчы лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джуліяна Мур нарадзілася 3 снежня 1960 у Феетвіле, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай актрысы, Пітэр Мур Сміт, быў ваенным суддзёй, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псіхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амерыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўніверсітэта. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакалаўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сміт стала Джуліанай Мур: у Гільдыі акцёраў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.
Актрыса была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысёрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 года, шлюб аформлены са жніўня 2003 года). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 снежня 1997 года) і дачка Ліў Хэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 года).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Джуліяна Мур лічыцца вядучай амерыканскай характэрнай актрысай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыма, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозніваецца адвагай у выбары роляў і акцёрскай гульні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліяна Мур- Джуліяна Мур на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Караліне
- Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
- Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы ЗША
- Актрысы XX стагоддзя
- Актрысы XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты GLAAD Media Awards
- Актрысы тэлебачання ЗША
- Артыстычныя псеўданімы