Страла-змяя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страла-змяя

Psammophis lineolatus схапіла маладую Trapelus sanguinolentus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psammophis lineolatus Brandt, 1836

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1081863
NCBI  224566
EOL  790920

Страла́-змяя́[1] (Psammophis lineolatus) — ядавітая змяя з роду Пясчаныя змеі (Psammophis) сямейства Вужовыя (Colubridae).

Пашырана ў Цэнтральнай і Заходняй Азіі. Жыве ў пустынях і паўпустынях, трапляецца ў гарах на вышыні да 1500[2] м. У паўднёвых частках арэалу ўпадае ў летнюю спячку. У момант небяспекі можа здзяйсняць скачкі да 30—40 см у вышыню.

Цела тонкае. Даўжыня да 90 см. На спінным баку 4 падоўжныя цёмныя палосы на аліўкава-шэрым фоне, абмежаваныя чорным. Палосы пачынаюцца на шчытках галавы. Брушны бок белы, аднакаляровы, часам з шараватымі, карычняватымі або аліўкава-шэрымі плямамі, якія ў некаторых выпадках зліваюцца ў суцэльную палоску. Луска гладкая. Ядавітыя зубы знаходзяцца на задняй частцы верхняй сківіцы. Рухаецца змяя імкліва. Харчуецца галоўным чынам яшчаркамі, буйнымі насякомымі. Адкладвае 2—6 яек у чэрвені—ліпені. Дзіцяняты з’яўляюцца ў канцы ліпеня — жніўні.

Укус стралы-змяі для чалавека бяспечны[2], бо яна не можа выкарыстоўваць глыбока размешчаныя ў пашчы атрутныя зубы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самусенка Э. Р. Страла́-змяя́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 195—196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стрела-змея // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Venchi, Alberto and Roberto Sindaco 2006. Annotated checklist of the reptiles of the Mediterranean countries, with keys to species identification. Part 2 -Snakes (Reptilia, Serpentes). Annali del Museo Civico di Storia Naturale «G. Doria», Genova, XCVIII: 259—364.
  • Baig, KJ, Masroor, R., and Arshad, M. 2008. Biodiversity and ecology of the herpetofauna of Cholistan Desert, Pakistan. Russian Journal of Herpetology 15 (3): 193—205.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]