Стрэльбішча
Стрэ́льбішча[1] — спецыяльна абсталяваны ўчастак мясцовасці для правядзення стрэльбаў са стралковай зброі, гранатамётаў, лука і інш., правядзення заняткаў па агнявой падрыхтоўцы і спартыўных спаборніцтваў. Падзяляюцца на вайсковыя і спартыўныя.
На вайсковых стрэльбішчах звычайна ствараюцца ўчасткі з разліку адначасовага правядзення навучальных стрэльбаў з аўтаматаў, кулямётаў, у тым ліку з баявых машын, снайперскіх вінтовак, пісталетаў, гранатамётаў і ўчасткі для кідання ручных гранат. Тэрыторыя вайсковага стрэльбішча ўключае рубяжы адкрыцця і спынення агню, мішэннае поле, тылавы раён, пункты кіравання і выдачы боепрыпасаў, палосы бяспекі, вучэбныя гарадкі і інш. На стрэльбішчы можа быць абсталяваны цір, у якім праводзіцца праверка зброі, давядзенне яе да нармальнага бою, навучанне стральбе на дыстанцыях да 100 м. Для арганізацыі вайсковага стрэльбішча выбіраецца мясцовасць удалечыні ад населеных пунктаў, шашэйных дарог і чыгунак, суднаходных рэк, паветраных трас і інш.[2] Як правіла, вайсковае стрэльбішча ўваходзіць у склад вучэбнага цэнтра[2].
Спартыўнае стрэльбішча — гэта спецыяльнае збудаванне адкрытага тыпу для стральбы з вінтовак, пісталетаў, гладкаствольнай і іншай зброі. На іх вызначаюцца лініі агню, лініі мішэней. Абсталёўваюцца цірамі, бліндажамі, устаноўкамі кіравання мішэнямі і інш. Спартыўныя стрэльбішчы могуць уваходзіць у склад стралковых стадыёнаў і цэнтраў (напрыклад, біятлонных).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фамін С. А., Шор І. А. Стрэ́льбішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стрельбище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Авдеев В. П. Тиры и стрельбища. — М.: Издательство ДОСААФ, 1977. — 111 с. с ил. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стрельбище (руск.) (Праверана 16 чэрвеня 2023) // Інтэрнэт-партал Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Стрэльбішча (Праверана 16 чэрвеня 2023) // Юрыдычны слоўнік на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспубликі Беларусь
- ГОСТ Р 70315—2022. СТРЕЛКОВЫЕ ОБЪЕКТЫ. Классификация. Термины и определения (руск.) (Праверана 16 чэрвеня 2023)