Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Упраўленне праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў палацы Патоцкіх у Варшаве

Стыпэндыяльная праграма Урада Польскай Рэспублікі імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы[1] (польск.: Program Stypendialny Rządu Rzeczypospolitej Polskiej im. Konstantego Kalinowskiego pod Patronatem Prezesa Rady Ministrów RP) — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 года. Першапачаткова была прызначаная для студэнтаў, адлічаных з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, але з цягам часу да яе далучыліся і людзі, якія не могуць вучыцца ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў і прыхільнасці да абароны дэмакратыі і правоў чалавека. З'яўляецца найбуйнейшай праграмай такога тыпу ў Еўропе. Праграма каардынуецца ўпраўленнем праграм цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэту, у супрацоўніцтве з міністэрствам замежных спраў і міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. Дырэктарам і каардынатарам праграмы, які кіруе працай офіса і працай камітэта па адбору кандыдатаў, з'яўляецца дырэктар цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэта Ян Маліцкі. Праграма фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту — у 2008 годзе міністр замежных спраў Польшчы перадаў на яе больш за 1,2 мільёна еўра.

Зноскі