Стэноз
Стэноз | |
---|---|
Камп'ютарная тамаграфія з трохмернай рэканструкцыяй: стэноз бронхі (стрэлка) пасля аператыўнага ўмяшання з нагоды яго траўматычнага разрыву. | |
MeSH | D003251 |
![]() |
Стэноз (стар.-грэч.: στενός — «вузкі, цесны») ці стрыктура (лац.: strictura — «сціск») — устойлівае звужэнне фізіялагічнай адтуліны або трубчастага органа.
Напрыклад, адрозніваюць стэнозы сасудаў, трахеі, кішэчніка, пазваночнага канала, чэрапа і інш. Прыроджаны лакальны стэноз аорты носіць назву каарктацыя аорты.
Стэноз органа можа быць як прыроджаным, так і абумоўленым якім-небудзь мясцовым альбо сістэмным паталагічным працэсам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэноз