Аорта
Выгляд
| Аорта | |
|---|---|
| Ёсць у таксона | чалавек |
| Анатамічна адгаліноўваецца ад | Левы жалудачак[d] |
| Развіццё анатамічнай структуры | aorta development[d] |
| Злучаецца з | |
| Прадстаўляе | Грудная аорта[d], дуга аорты[d], брушная аорта[d], Узыходзячая аорта[d] і сыходная аорта[d] |
| Супрацьлегласць | полая вена[d] |

Ао́рта — у чалавека галоўная артэрыя вялікага круга кровазвароту, што выносіць кроў з левага жалудачка сэрца. Каля выхаду з яго аорта называецца ўзыходнай (даўжыня яе каля 6 см), потым утварае дугу аорты, пераходзіць у сыходную аорту, праходзіць уздоўж пазваночніка праз грудную і брушную поласці. У млекакормячых жывёл і чалавека існуе левая дуга аорты, у птушак — правая. У рыб ад брушной аорты адыходзяць шчэлепныя артэрыі. Яны падзяляюцца на капіляры, з якіх кроў цячэ ў 2 прадаўгаватыя ствалы — карані спінной аорты; абедзве зліваюцца ў няпарную спінную аорту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аорта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аорта