Стэфан Андэрсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Стэфан Андэрсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Стэфан Майгар Андэрсен
Нарадзіўся 26 лістапада 1981(1981-11-26)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Данія
Рост 188 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Верэбра
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
1999—2000 Данія Брондбю
Данія Відаўрэ
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Данія Відаўрэ 45
2002—2004 Данія Акадэміск 62
2004—2007 Англія Чарльтан Атлетык 17 (-29)
2007—2011 Данія Брондбю 137 (-171)
2011—2013 Францыя Эвіян 16 (-27)
2013—2014 Іспанія Рэал Бетыс 7 (-21)
2014   Нідэрланды Гоу Эхед Іглс 13 (-24)
2014—2021 Данія Капенгаген 72 (-57)
2021— Данія Верэбра
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Данія Данія (да 20) 5 (-9)
2001—2003 Данія Данія (да 21) 21 (-14)
2004—2015 Данія Данія 30 (-39)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Майгар Андэрсен (дацк.: Stephan Maigaard Andersen; нар. 26 лістапада 1981, Капенгаген, Данія) — дацкі футбаліст, брамнік клуба «Верэбра» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Даніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Андэрсан пачаў сваю кар’еру ў дацкіх клубах «Відаўрэ» і «Акадэміск». Затым ва ўзросце 22 гадоў перайшоў у англійскі «Чарльтан Атлетык», аднак не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, Андэрсен у 2007 годзе вярнуўся ў Данію, дзе стаў асноўным брамнікам у родным для сябе клубе «Брондбю», пры гэтым ён у 2008 годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам краіны. У жніўні 2011 года адбыўся пераход Андэрсена ў французскі «Эвіян»[3].

Улетку 2013 года Стэфан падпісаў двухгадовы кантракт з «Бетысам». 30 студзеня быў аддадзены ў арэнду ў клуб нідэрландскага вышэйшага дывізіёна «Гоу Эхед Іглс». 19 мая 2014 года было абвешчана, што брамнік вернецца ў Данію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Капенгаген», які з’яўляецца клятым супернікам яго папярэдняга дацкага клуба «Брондбю»[4]. Гуляў за «Капенгаген» да лета 2021 года, калі перабраўся ў «Верэбра» з шастога дывізіёна Даніі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля моцных выступаў у клубе «Акадэміск» Андэрсен быў прыцягнуты да складу нацыянальнай зборнай Даніі, дзе ён дэбютаваў у гульні супраць зборнай Іспаніі ў сакавіку 2004 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Брондбю»:

«Капенгаген»:

Зноскі

  1. Stephan Andersen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stephan Andersen // FBref.com
  3. Brøndby IF sælger Stephan Andersen Архівавана 21 кастрычніка 2012.. Brøndby IF
  4. Officielt: Stephan Andersen til FC København. Tipsbladet

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]