Нікі Сімлінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікі Сімлінг
Нікі Сімлінг у зборнай Даніі
Нікі Сімлінг у зборнай Даніі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нікі Дыгэ Сімлінг
Нарадзіўся 19 красавіка 1985(1985-04-19)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Denmark.svg Данія
Рост 178 см
Вага 77 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Данія Амагер
Данія Торнбю
Данія Фрэмад Амагер
Данія КБ
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Данія Брондбю 17 (1)
2005—2009 Данія Эсб’ерг 81 (19)
2009—2011 Італія Удзінезэ 5 (0)
2010—2011   Нідэрланды НЕК 26 (4)
2011—2013 Бельгія Бругэ 41 (2)
2013—2017 Германія Майнц 05 28 (2)
2014—2015   Нідэрланды Аякс 9 (0)
2014—2015   Нідэрланды Ёнг Аякс 3 (1)
2016   Германія Франкфурт 3 (0)
2016—2017   Германія Майнц 05 II 21 (1)
2017—2019 Данія Сёнер’юск 42 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Данія Данія (да 16) 5 (0)
2000—2002 Данія Данія (да 17) 23 (4)
2003—2004 Данія Данія (да 19) 12 (1)
2004 Данія Данія (да 20) 3 (0)
2006 Данія Данія (да 21) 5 (0)
2008—2014 Данія Данія 24 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 сакавіка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікі Дыгэ Сімлінг (дацк.: Niki Dige Zimling; нар. 19 красавіка 1985, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2008—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клубаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брондбю». За гэты клуб Сімлінг дэбютаваў у красавіку 2003 года ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клуба «Ольбарг». Наступныя два гады правёў у складзе капенгагенкага клуба. Улетку 2005 года з-за адсутнасцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клуб «Эсб’ерг», дзе хутка зацвердзіўся як ігрок асноўнага складу.

«Удзінезэ»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2008 года падпісаў дагавор з італьянскім клубам «Удзінезэ», перайшоўшы ў склад апенінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 года вярнуўся ў Данію, каб пацвердзіць пераход у адзін з клубаў, але дамоўленасць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі. У чэрвені 2010 года перашоў у нідэрландскі НЕК на правах арэнды.

«Бругэ»[правіць | правіць зыходнік]

27 мая 2011 года Сімлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бельгійскім футбольным клубам «Бругэ», паводле якога купля дацкага іграка абыйшлася бельгійцам у 500 тысяч еўра[4].

«Майнц»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Майнцам». У верасні 2014 года адправіўся ў арэнду ў амстэрдамскі «Аякс». У «Аяксе» выступаў нерэгулярна: звычайна выхадзіў на замену, гуляў за другую каманду клуба «Ёнг Аякс», а ў лютым 2015 года атрымаў траўму. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Майнц», але ў лютым 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду — у «Франкфурт». Сезон 2016/17 правёў у другой камандзе «Майнца».

«Сёнер’юск»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2017 года вярнуўся ў Данію, стаўшы іграком клуба «Сёнер’юск». Па заканчэнні сезона 2018/19 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2008 года Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 года, пасля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасля чаго часцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.

Зноскі

  1. Niki Zimling // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Niki Zimling // FBref.com
  3. NIKI ZIMLING // Argentine Soccer Database
  4. Officielt: Zimling klar for Brugge. Bold.dk

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]