Суднапад’ём

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суднапад’ём[1][2] — комплекс мерапрыемстваў і аперацый па пад’ёме патанулых суднаў.

Мэтамі суднапад’ёму з’яўляюцца аднаўленне судна, расчыстка акваторыі порта, рэйда, фарватара; атрыманне металалому і іншых матэрыялаў, здабыванне каштоўнасцяў і дакументаў, высвятленне прычын гібелі судна. Пад’ём патанулай падводнай лодкі — адзін са спосабаў выратавання членаў яе экіпажа.

Да пачатку непасрэдна пад’ёму высвятляюцца прычыны гібелі судна, мэты пад’ёму, месца знаходжання патанулага судна адносна ўзроўню вады і берагоў і ступень пашкоджання корпуса судна; характар акваторыі і берагоў; характар грунту і цячэнняў; кліматычныя ўмовы ў месцы правядзення работ, наяўнасць тэхнічных суднапад’ёмных сродкаў. Абследаванне ажыццяўляецца вадалазамі, з дапамогай гідралакатараў, эхалотаў, металашукальнікаў тэлевізійнай тэхнікі, глыбакаводнай тэхнікі і інш.

Непасрэдна суднапад’ём ажыццяўляецца аднаўленнем плывучасці судна адпампоўкай вады з адсекаў помпамі ці выцясненнем яе сціснутым паветрам, газам, поліўрэтанавай пенай; з дапамогай мяккіх пантонаў; стварэнне плывучасці замацаванымі за корпус судна прадзьмуханымі пантонамі; ўздым судна з дапамогай пад’ёмных кранаў; выцягванне судна на бераг лябёдкамі, гідраўлічнымі тросавымі дамкратамі і інш. У мэтах палягчэння пад’ёму судна на грунце часам падзяляецца на часткі выбухам або падводнай рэзкай.

Таксама суднапад’ём — пад’ём суднаў у док для агляду і рамонту, памяншэнне асадкі для доступу к падводным часткам і праводкі суднаў на мелкаводных участках[1], перамяшчэння судна паміж акваторыямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Суднапад’ём // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Г. Суднік]. — С. 370. — 663 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Суднапад’ём; Суднападыма́льнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Судоподъём // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 414. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
  • Судоподъём // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 2. О—Я. — С. 289. — 520 с.
  • Судоподъём / Анихнов Р. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Гольдин Э. Р., Козлов В. П., Челышев Ф. П. Подводно-технические судоподъёмные и аварийно-спасательные работы — М.: Транспорт, 1990. — 336 с. — ISBN 5-277-01014-9.
  • Судоподъемные сооружения: [Учеб. пособие для вузов по спец. «Гидротехн. стр-во вод. путей и портов» / В. И. Григорьев, Д. В. Марченко, Г. В. Симаков, В. А. Смелов; Науч. ред., проф., д. т. н. В. К. Штенцель]. — Ленинград: Судостроение, 1978. — 271 с.: ил.; 22 см. (руск.)
  • Краморенко А., и др. Справочник по расчетам при судоподъеме. — М.: Военное издательство, 2005. — 480 с. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]