Перайсці да зместу

Сула (Літвенскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сула
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▲4 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовыя індэксы
202670
Аўтамабільны код
5
Рака
Сула (Беларусь)
Сула
Сула


Сула (Мінская вобласць)
Сула
Сула


Мапа

Сула́[2] (трансліт.: Sula) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета. На рацэ Суле.

Упершыню Сула згадана ў XVI стагоддзі, велікакняжацкая ўласнасці. Стэфан Баторый надаў гэтыя землі Міхалу Байбузе, які ў 1590 годзе перадаў іх Аляксандру Вішнявецкаму. Пазней Сула перайшла да Радзівілаў, ва ўласнасці якіх была да канца XVIII стагоддзя, калі набыта Паўлам Ленскім герба «Астоя»[3].

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 года Сула ў Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі[4].

У пачатку XIX стагоддзя Павел Ленскі пабудаваў у Суле сядзібу з вялікім аднапавярховым асабняком у стылі класіцызм і паркам.

У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР.

Апошняй уладальніцай сядзібы была Альжбета Васілеўская, праўнучка Паўла Ленскага. Калі ў 1939 годзе сядзібу ўзарвалі салдаты, гаспадыні далі прытулак жыхары вёскі Сула, дзе яна пражыла да смерці ў 1951 годзе.

Цяпер на тэрыторыі былой сядзібы Ленскіх дзейнічае парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула»[5].

Сядзіба Ленскіх.
Капліца-пахавальня.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. ↑ д. Сула - достопримечательности, описание, инфраструктура | Туристический портал ПроБеларусь(нявызн.). probelarus.by. Праверана 5 лістапада 2025.
  4. ↑ Справочник. Сула (Литвенский сельсовет).
  5. 1 2 ParkSula. Главная страница(нявызн.). Парк истории Сула. Праверана 5 лістапада 2025.
  6. ↑ Сула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО «Полифакт»: ООО «Лекция», 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз.
  • Сула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО «Полифакт» : ООО «Лекция», 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз.