Зянон Аляксандравіч Ленскі
Зянон Аляксандравіч Ленскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1927 |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Бацька | Аляксандр Ленскі[d] |
Маці | Сабіна з Карказовічаў[d] |
Жонка | Ганна з Бжазоўскіх[d] |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва, грамадскі дзеяч |
Вучоба | |
![]() |
Зянон Аляксандравіч Ленскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Зянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Астоя». Дзед Зянона Антоній Ленскі (1797—1873) меў у сваім уладанні некалькі маёнткаў у Мінскай губерні (Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі) і ўзначальваў менскі межавы суд. Магчыма, гэта ягоны партрэт пэндзля Юзафа Пешкі захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — рамантычны вобраз маладога багатага шляхціца, у будучым — бацькі сямі дзяцей[3].
Бацькамі Зянона былі старэйшы сын Антонія Аляксандр, які нарадзіўся ў 1836 годзе, і яго жонка, дачка прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Сабіна Карказовіч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Зянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава, які бацька атрымаў у спадчыну. Быў другім сынам у сям’і, названым у гонар дзядзькі-паўстанца[3]. Ад 1875 года да 1883 года вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя класы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам[4]. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом.
У 1889 годзе выехаў у Мюнхен. У 1898 і 1911 гадах прайшлі выстаўкі ў Мінску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадах — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства аховы помнікаў.
У сваёй вёсцы Татары каля Ракава, якая дасталася Ленскаму ў спадчыну пасля смерці бацькі (Сула адышла старэйшаму брату Міхалу), ён пабудаваў невялікі палац у стылі Людовіка XV паводле праекта вядомага польскага мастака Уладзіслава Чахурскага[3].
Памёр ад раку ў лістападзе 1927 года. Пахаваны, верагодна, у радавой пахавальні Ленскіх у Суле.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Партрэт Схаластыкі Карказовічавай з роду Уняхоўскіх (2-я пал. 1880-х)
- Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл (1890)
- Мужчынскі партрэт (1891)
- Партрэт Зыгмунта Піятровіча (1900)
- Партрэт сястры мастака Эльжбеты Ленскай, па мужу Васілеўскай (1903)
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Ажаніўся з Ганнай з Бжазоўскіх, дачкой Іяхіма Бжазоўскага і яго другой жонкі Уладзіславы Здзяхоўскай. Дзеці[5]:
- Уладзіслаў (1875);
- Здзіслаў (1877);
- Юзаф (1880);
- Станіслаў (1887);
- Міхаліна;
- Яніна.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
«Партрэт Эльжбеты Васілеўскай з роду Ленскіх» (сястры мастака), 1903
«Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл», 1890
Зноскі
- ↑ Брант Ёзаф. Партрэт Зянона Ленскага. Канец 1880-х — пачатак 1890-х гг. Быў у антыкварным продажы ў Варшаве ў 1993 годзе.
- ↑ Захоўваецца ў сядзібе Ленскіх у Суле
- ↑ а б в Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі
- ↑ Piątkowski H. Ś.p. Zenon Łęski // Kurjer Warszawski. № 331. 2 grudnia. 1927.
- ↑ Сяргей Дычок. Зянон Ленскі — заснавальнік Гуты // Лідскі Летапісец № 2 (74)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Усава Н. Вяртанне імя: Зянон Ленскі // «Наша Вера» № 3(9), 1999.
- Mutermilch H. Obrazy Z. Łęskiego. // Prawda, 1900. № 11. S. 129.