Сулейман-паша
Сулейман-паша | |
---|---|
турэцк.: Süleyman Hüsnü Paşa | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1838[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1892 |
Месца смерці |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Армія Асманскай імперыі[d] |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | Руска-турэцкая вайна 1877—1878 |
![]() |
Сулейман-паша (турэцк.: Süleyman Paşa; 1838, Стамбул — 11 жніўня 1892, Багдад) — турэцкі военачальнік, генерал (1877).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уступіў у армію ў 1854 годзе. Скончыў ваеннае вучылішча ў Стамбуле (1861).
Удзельнічаў у прыгнечанні паўстанняў у Чарнагорыі (1862) і на Крыце (1867). У 1867 годзе — маёр, з 1873 года палкоўнік.
З 1873 года выкладаў, напісаў некалькі навуковых прац. З 1874 года віцэ-дырэктар Ваеннай акадэміі і брыгадны генерал. Удзельнічаў у звяржэнні султана Абдул-Азіза (май 1876), дывізіённы генерал.
Быў прызначаны камандуючым турэцкімі войскамі ў Босніі і Герцагавіне і ў пачатку серба-чарнагорска-турэцкай вайны 1876—1878 гадах кіраваў іх наступам на Чарнагорыю.
Пасля пачатку руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў у ліпені 1877 года корпус Сулеймана-пашы быў перакінуты ў Балгарыю і ён прызначаны камандуючым Балканскай арміяй, якая ў жніўні 1877 года беспаспяхова штурмавала Шыпку. З 14 верасня да сярэдзіны снежня камандаваў Усходне-Дунайскай арміяй, у снежні 1877 — лютым 1878 года галоўнакамандуючы турэцкімі войскамі ва Усходняй Румеліі, 17 студзеня 1878 года пацярпеў паражэнне пры Філіпопалі (Плоўдзіве). Быў аддадзены пад суд «за няўмелыя дзеянні на Шыпкінскім перавале» і прысуджаны да пазбаўлення чыноў, узнагарод і 15 гадоў зняволення ў крэпасці. Аднак неўзабаве ён быў памілаваны султанам і зняволенне заменена на ссылку.
Памёр у 1892 годзе ў Багдадзе.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136370640 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Süleyman Paşa // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сулейман-паша