Карэнішчавы, травяністы мнагалетнік з прамастойным, круглым, густааблісцелым і кароткаваласістым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце чаргаванае, ланцэтнае або падоўжана-ланцэтнае з трыма падоўжанымі жылкамі, сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкавыя кошыкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў аднабокую мяцёлку; кветкі залаціста-жоўтыя, краявыя — песцікавыя, язычковыя; сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя; тычынак пяць. Плод — цыліндрычная валасістая сямянка з чубком.
Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадуцыраваны ў Еўропе. Ёсць шэраг садовых форм, нярэдка дзічэе.
Сумнік канадскі ўтварае зараснікі, добра развіваецца на адкрытых мясцінах з угноенай і дастаткова ўвільготненай глебай. Размнажаецца дзяленнем карэнішча (восенню) і насеннем. Карані сумніка выпрацоўваюць інгібітары – рэчывы, якія перашкаджаюць росту іншых раслін.
Сумнік канадскі
У лістападзе 2008 года пастановай Мінпрыроды Беларусі сумнік канадскі разам з сумнікам гіганцкім, баршчэўнікам Сасноўскага і некаторымі іншымі раслінамі забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі ў Беларусі[2]. У снежні 2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна — як асабліва небяспечная — занесена ў «чорны спіс» пастановай Савета міністраў[3].
Сумнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с.(руск.)