Супясчаныя глебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Супясча́ныя гле́бы[1] — глебы, у складзе якіх маецца 10—20 % часцінак фізічнай гліны[1].

Супясчаныя глебы ўтвараюцца на водна-ледавіковых, ледавіковых, супясчаных лёсападобных і алювіяльных адкладах. Адрозніваюць пылаватыя і пясчаныя[1].

Супясчаным глебам характэрны высокая водапранікальнасць і паветрапранікальнасць, хуткая страта вільгаці і пажыўных рэчываў, глыбістасць, утварэнне скарынкі на паверхні, павышаная кіслотнасць і завалуненасць, добры прагрэў і здольнасць доўга захоўваць цяпло. Прыдатныя да вырошчвання розных культур, але патрабуюць павышэння і падтрымкі ўрадлівасці (унясенне ўгнаенняў, мульчыраванне, сідэрацыя), аптымізацыі воднага рэжыму.

На тэрыторыі Беларусі супясчаныя глебы з’яўляюцца найбольш пашыраным тыпам[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]