Панцыр сіметрычны, радзей асіметрычны, бывае спіральна сагнуты ўздоўж падоўжанай восі, з паяска лінейны, трапеца- або клінападобны. Створкі лінейныя, авальныя, яйцападобныя, зрэдку гітарападобныя, з крылападобным расшырэннем па краі, у якім знаходзіцца шво. Рэбры папярочныя, на крылах пранізаныя каналамі, па сярэдняй лініі створкі перарваныя восевай складкай. Хларапласты два, лопасцевыя, прылягаюць да створак і злучаны пасярэдзіне «мосцікам».
Т. М. Міхеева.Сурырэла//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.