Сухарава (курганны могільнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Курганны могільнік у Сухараве

Су́харавакурганныя могільнікі ў колішняй вёсцы Сухарава (цяпер мікрараён Мінска).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Курганныя могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Курганны могільнік у Сухараве

Месціцца за 0,5 км на поўнач ад колішняй вёскі Сухарава на высокім пагорку левага берага перасохлага ручая, на тэрыторыі вясковых могілак кан. XIX — пач. XX ст. за 0,15 км на поўдзень ад дамоў № 39 і 41 па вуліцы Шаранговіча.

Адкрыў у 1925 годзе Ісак Сербаў. Абследавалі ў 1979 годзе Валянцін Собаль, у 1994 годзе Ленід Калядзінскі.

12 курганоў дыяметраў 4—15 метраў, вышынёй 1,15—3 метры. Амаль усе насыпы пашкоджаныя познімі пахаваннямі. Вакол некаторых курганоў прасочваюцца раўкі. Мясцовая назва — Шведскія магілы.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Месціўся за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага могільніка, за 0,6 км на паўночны ўсход ад колішняй вёскі Сухарава.

4 насыпы дыяметрам 12—14 метраў, вышынёй 1,5—2 метры. У 1995 годзе Леанід Калядзінскі даследаваў курган дыяметрам 12,5—13 метраў, вышынёй 1,6 метра. Выяўленае жаночае пахаванне (узрост 17—20 гадоў) на гарызонце, галавой на захад. Знойдзеныя фрагменты кругавога гаршка з кляймом на днішчы (крыж упісаны ў круг), 2 металічныя спражкі круглай формы, дыяметрам 22—25 мм. Датуецца XIXII стагоддзямі.

У 1997 годзе могільнік быў знішчаны ў часе будоўлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калядзінскі Л. Сухарава // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 332—333. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]