Сухараўскія могілкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сухараўскія могілкі адносяцца да абмежавана дзеючых могілак Мінска. Знаходзяцца ля вул. Янкоўскага на захадзе горада. Плошча 1,9986 га[1]. Першае пахаванне з указаннем даты адносіцца да 1876 г[2]. Пахавана больш за 2,5 тыс. чал[3].

Тэрыторыя могілак, як і мікрараён «Сухарава», знаходзіцца на тэрыторыі комплекса курганоў Хі-ХІІ ст., якія таксама былі месцам пахавання[1]. Ёсць звесткі аб праблемах з вывазам смецця з могілак па прычыне дрэнных дарог, а таксама з тым, што час ад часу моладзь праводзіць на могілках пікнікі і засмечвае магілы[4].

На могілках можна знайсці і пахаванні канца ХІХ ст., і магілы за 2014-2015 гг. Большая частка магіл адносна добра дагледжаны. У адрозненні ад іншых былых вясковых могілак Мінска, часцей сустракаюцца дзіцячыя магілы, а пахаванні канца ХІХ ст - першай паловы ХХ ст раскіданы сярод больш позніх і сучасных пахаванняў пераважна ў цэнтральнай частцы могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцы[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]