Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі
Дата нараджэння 17 лютага 1952(1952-02-17) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі (нар. 17 лютага 1952, Мінск) — беларускі археолаг. Спецыяліст па гісторыі матэрыяльнай культуры гарадоў і замкаў Беларусі X—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1977 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1974—1994 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, спачатку лабарант, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду[1].

У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Верхні замак Віцебска ў XI—XVII стст.» У 1994—2013 гадах дацэнт кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, выкладчык археалогіі БДПУ імя М. Танка[1].

З 2013 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры, старшы навуковы супрацоўнік рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны[1].

Скончыў дактарантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: матэрыяльная культура гарадоў і замкаў Беларусі X—XVIII стагоддзяў, этапы яе фарміравання; віталітыўная культура (культура штодзённага побыту, жыццезабеспячэння)[1]. Вывучае матэрыяльную культуру сярэдневечных беларускіх гарадоў: Брэста, Віцебска, Слуцка, Капыля.

Удзельнічаў у раскопках, абследаваў помнікі археалогіі. У 1980—1981 гадах браў удзел у падземных даследаваннях мінскага Замчышча, у 1995 гадах даследаваў курганы ў прадмесці Сухарава (Мінск). Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па археалогіі і гісторыі Беларусі, у тым ліку па старажытнасцях Мінска.

Стваральнік археалагічнага музея ў Віцебску, які функцыянаваў у 1982—1989 гадах. Навуковы кансультант па бытавой культуры XVI стагоддзя пры стварэнні мастацкага кінафільма «Анастасія Слуцкая»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Цэнтральнага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1981), падзяка ад Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта «за неацэнны ўклад у вывучэнне гісторыі г. Віцебска» (2002), падзяка ад адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска «за плённую працу і папулярызацыю гістарычнай спадчыны» (2008)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Верхний замок Витебска (IX—XVIII вв.). Гродно, 2021.
  • Уводзіны ў археалогію: дапаможнік. Гродна, 2013.
  • Асновы археалогіі: уводзіны ў прадмет. Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2013.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]