Сухастой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Poledník (17).jpg

Сухасто́й — засохлыя на корані дрэвы або дрэвастоі.

Сухастоі ўтвараюцца пры адміранні старых дрэваў, пашкоджанні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганнях умоў існавання (засуха, маразы, забалочванне глебы, лясныя пажары, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.).

Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухілення ўтварэння сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]