Сушылка
Выгляд


Сушы́лка[1][2] — прыбор, прылада, абсталяванне, збудаванне, прызначанае для сушкі, выпарэння вільгасці з розных матэрыялаў. Па прызначэнню падзяляюцца на прамысловыя і хатнія.
Паводле спасабу перадачы цяпла да высушваемага матэрыялу сушылкі падзяляюцца на
- канвекцыйныя, у якіх цеплыня перадаецца матэрыялу ў выніку непасрэднага яго сутыкнення з нагрэтым газам;
- кантактныя, у якіх матэрыял сутыкаецца з нагрэтай паверхняй;
- радыяцыйныя; у якіх цеплыня перадаецца за кошт выпраменьвання ад нагрэтых паверхняў;
- індукцыйныя, у якіх матэрыял награваецца токамі высокай частаты.
Для высушвання адчувальных да высокай тэмпературы матэрыялаў (фармацэўтычныя, хімічныя прэпараты, вакцыны і інш.) выкарыстоўваюцца сублімацыйныя сушылкі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сушы́лка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушы́лка; Сушы́льня // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 402. — 663 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сушылка