Перайсці да зместу

Сцябловая іржа раслін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцябловая іржа пшаніцы

Сцябловая іржа раслін, Лінейная іржа раслін[1] — захворванне, выкліканае грыбам віду Puccinia graminis.

Асноўную шкоду наносіць збожжавым, у тым ліку пшаніцы, жыту, ячменю, аўсу і многім дзікарослым злакам.

На сцеблах, лісці, каласковых лускавінках утвараюцца падоўжаныя аранжава-бурыя пукатыя ўрэдапустулы з урэдаспорамі, часта яны зліваюцца ў суцэльныя палоскі (лініі) даўжынёй 10-15 см. У канцы вегетацыі з’яўляюцца тэлейтаспоры, якія зімуюць на раслінных рэштках, прарастаюць вясною, утвараючы базідыі. Базідыяспоры пападаюць на барбарыс звычайны (прамежкавая расліна-гаспадар), даюць пачатак новай грыбніцы, дзе фарміруюцца спермагоніі і ацыдыі са спорамі, якія пераносяцца і заражаюць злакі. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор’е.

Зноскі

  1. Іржа раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 417