Сцягрымава
Вёска
Сцягрымава
|
Сцягрымава[1] (руск.: Стегримово) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Собалеўскага сельскага паселішча.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Steg-rim'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Steg- i Rim-.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сцягрымава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
Назва "Сцягрымава" ўзгадваецца ў "Гімне Вайшнорыі" музычнага гурта "Eizva" ў пераліку "Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія", што ўтвораныя ад назваў на Пасожжы Сцягрымава, Гімбатаўка, Сурмілаўка.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.