Перайсці да зместу

Сцяг Скідзеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Скідзеля
Беларусь
Зацверджаны 14 чэрвеня 2007
Прапорцыя 1:2

Сцяг Скідзеля — сцяг горада Скідзель Гродзенскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Сцяг уяўляе сабой белае прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана апраўленае блакітнай аблямоўкай выява герба горада Скідзеля.