Сцяг Гальшанаў
Выгляд
Сцяг Гальшанаў | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 17 ліпеня 2006 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Гальшанаў — сцяг вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у дрэўкавай верхняй частцы блакітнага колеру размешчаны герб «Ліс» — белая, двойчы перакрыжаваная страла. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча намаляваны гіпацэнтаўр — міфічная фігура каня белага колеру, якая мае галаву, грудзі і рукі чалавека натуральнага колеру, на канцы хваста — пашча дракона, якую паражае жоўтая страла з белым апярэннем, выпушчаная з жоўтага лука рукамі самога гіпацэнтаўра.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Гальшанаў
- http://www.pravo.by/pdf/2006-114/2006-114(003-024).pdf Архівавана 12 мая 2019.