Сцяг Уоліс і Футуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-36e3895c27970193 " style="" data-name="Сцяг заморскай абшчыны
Уоліс і Футуна" >Уоліс і ФутунаФранцыя

Афіцыйны сцяг (Сцяг Францыі) з 5 красавіка 1887 Неафіцыйны сцяг з 1985

Афіцыйны сцяг (Сцяг Францыі)
з 5 красавіка 1887



Неафіцыйны сцяг з 1985

Зацверджаны 1887 Прапорцыя 2:3

Альтэрнатыўны варыянт неафіцыйнага сцяга Уоліс і Футуна

Афіцыйным сцягам астравоў Уоліс і Футуна з'яўляецца нацыянальны сцяг Францыі, бо яны з'яўляюцца заморскай абшчынай Францыі.

Сцяг Уоліс і Футуна ўяўляе сабой чырвонае палатно з чатырма роўнабаковымі трохвугольнікамі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. Сцяг Францыі, аддзелены ад астатняй вобласці вузкай белай паласой, займае верхні левы вугал. У альтэрнатыўным варыянце выкарыстоўваецца вялікі белы лапчасты крыж (трохі зрушаны ўніз адносна цэнтра сцяга). Чырвоны колер на сцягу сімвалізуе адвагу, белы — чысціню ідэалаў. Чатыры трохвугольніка сімвалізуюць уладу трох каралёў і французскага адміністратара[1].

Альтэрнатыўны неафіцыйны варыянт падобны на сцяг, які выкарыстоўваецца каралём Увеа.

На ўсіх афіцыйных мерапрыемствах выкарыстоўваецца французскі сцяг.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Wallis and Futuna (France). Flags of the World. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 4 ліпеня 2009.