Сцяг Кірыбаці
Кірыбаці | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 12 ліпеня 1979 |
Прапорцыя |
![]() |
Аўтар сцяга | Артур Грымбл |
Дзяржаўны сцяг Кірыбаці — прыняты 12 ліпеня 1979 года.
Апісанне і сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Кірыбаці мае прамавугольную форму і адпавядае гербу краіны, падараванаму астравам у 1937 годзе.[1] Верхняя палова сцяга мае чырвоны колер. На ёй намаляваны фрэгат вялікай (лац.: Fregata minor) залацістага колеру, які ляціць над узыходзячым сонцам залацістага адцення. Ніжняя палова сцяга мае белы колер з трыма сінімі гарызантальнымі хвалістымі палосамі, якія сімвалізуюць хвалі акіяна.
Сцяг быў распрацаваны Артурам Грымблам (англ.: Sir Arthur Grimble) для брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.
Колеры і прадметы маюць наступнае значэнне:
- Чырвоны колер сімвалізуе неба.
- Сіні колер сімвалізуе Ціхі акіян, у якім размешчаны астравы краіны.
- Тры белыя палосы сімвалізуюць тры астраўныя групы краіны: астравы Гілберта, Фенікс і Лайн.
- Узыходнае сонца сімвалізуе трапічнае сонца, з прычыны таго, што Кірыбаці размешчана па абодва бакі экватара. 17 сонечных прамянёў сімвалізуюць 16 астравоў у архіпелагу Гілберта і астравоў Банаба.
- Фрэгат сімвалізуе ўладу, свабоду і культурны танец Кірыбаці.[2]
Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

У каланіяльныя гады ў Кірыбаці выкарыстоўваўся тыповы для брытанскіх калоній сцяг: сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзілася выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб калоніі.
Незадоўга да атрымання незалежнасці ў 1979 годзе ў калоніі быў праведзены конкурс на новы дзяржаўны сцяг. Геральдычная палата вырашыла прапанаваць некалькі мадыфікаваны выгляд сучаснага сцяга: была павялічана выява фрэгата і Сонца, а шырыня блакітных і белых палосак, наадварот, была паменшана. Аднак насельніцтва выступіла за арыгінальны дызайн, які і лёг у аснову сучаснага сцяга.[3]
Зноскі
- ↑ Flag of Kiribati (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 11 января 2009.
- ↑ National Identity Act 1989 (англ.). Kiribati Sessional Legislation. Праверана 12 января 2009.
- ↑ Kiribati (англ.)(недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2013. Праверана 12 января 2009.