Сцяпан Барысавіч Макарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Барысавіч Макарэвіч
Род дзейнасці журналіст, рэдактар
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1938(1938-03-04)
Месца смерці
Месца працы
Партыя

Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908, в. Гірымшчына, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі журналіст, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б). Выконваў абавязкі загадчыка замежнага аддзела газеты «Чырвоная змена». Пражываў у кватэры № 64 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 11 жніўня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.2.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. № 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

13 жніўня 1937 года па тым жа адрасе арыштавана інспектар наркамата аховы здароўя БССР Міра Абрамаўна Турніцкая (нар. 1904 (?), Гродна), верагодна, жонка Сцяпана Макарэвіча. 21.1.1938 «тройкай» НКУС асуджана як «агент польскай разведкі» да ВМП і 29.11.1938 расстраляна ў Мінскай турме НКУС. Рэабілітавана 15.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 5850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]