Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1975(1975-03-04) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, mind gamer
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы гістарычны факультэт БДУ, кафедра гісторыі Расіі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2003)
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Антонавіч Яноўскі
Узнагароды і прэміі Рэспубліканская прэмія за лепшую навуковую працу студэнтаў (1995, 1997)

Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў (4 сакавіка 1975 г., Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) - беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У вобласць навуковых інтарэсаў уваходзяць палітычная гісторыя славянскіх раннефеадальных дзяржаў, пераходны перыяд у развіцці славян ад родаплемяннога да дзяржаўнаму ладу, развіццё палітычных інстытутаў раннесярэднявечных грамадстваў (дзяржаўная ўлада, падаткова-данніцкія сістэма). У 2003 годзе пад кіраўніцтвам прафесара А. А. Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Генезіс і эвалюцыя інстытута вярхоўнай улады ў славянскіх раннефеадальных дзяржавах». Аўтар больш за 200 прац.

Разам з навуковымі даследаваннямі займаецца праблемамі тэсталогіі, з'яўляецца аўтарам некалькіх зборнікаў тэставых заданняў па гісторыі для студэнтаў і навучэнцаў. Двойчы лаўрэат Рэспубліканскай прэміі за лепшую навуковую працу студэнтаў (1995, 1997).

Брат-блізнюк гісторыка Віктара Цемушава.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Вучэбныя дапаможнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Г. В. Штыхаў, С. М. Цемушаў, В. У. Ракуць; пад рэд. Г. В. Штыхава, Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009. — 143 с.: іл.
  • История русской государственности и права (до октября 1917 г.): курс лекций / Д. В. Мазарчук, С. Н. Темушев. — Мн.: Эдит ВВ, 2007. — 392 с.
  • Начало Руси: генезис государственности в источниках и исторической традиции / С. Н. Темушев. — Мн.: Изд-во БГУ, 2008. — 158 с.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Княжеская власть и полюдье / С. Н. Темушев // Веснiк Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Серыя 3. — 2001. — № 1. — С. 9—14.
  • Налогово-данническая система Древнерусского государства: современное понимание проблемы // Российские и славянские исследования: науч. сб. — Вып. 2. — Мн., 2007. — С. 106—114.
  • Сравнительный анализ раннесредневековых институтов (на примере полюдья и вейцлы) // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: материалы Международной научной конференции (Минск, 26−27 октября 2006 г.) / Нац. академия наук Беларуси, Институт истории; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. -Мн.: Белорусская наука, 2008. − С. 214—217.
  • Литва и Русь: трансформация взаимоотношений от даннической зависимости к внешней экспансии (историография проблемы) // Studia Historica Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. — Вып. 3. — Минск: РИВШ, 2010. — С. 49—72.
  • «Белая веверица от дыма»: к вопросу о предыстории формирования налогово-даннических отношений в Древней Руси // Веснік БДУ. Серыя 3. — 2011. — № 1. — С. 21—26.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]