Сцяпан Міхайлавіч Кірычук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Міхайлавіч Кірычук
Kirichuk SM.jpg

Дэпутат Цюменскай гарадской думы[d]
з 9 верасня 2018

Нараджэнне 18 мая 1949(1949-05-18) (72 гады)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук[d] і кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры»
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі

Сцяпан Міхайлавіч Кірычук (нар. 18 мая 1949, в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі. Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў з пуцявога рабочага Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1968 годзе закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 1985 годзе Уральскі электрамеханічны інстытут. Больш 20 гадоў прапрацаваў на чыгунцы.

З 1990 года працуе ў муніцыпальных органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.

У 2005 годзе быў выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню. Быў старшынёй Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалем «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством» IІ ступені (1998), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), ордэнам Аляксандра Неўскага (2015), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, знакам «За заслуги перед Тюменской областью» (2019). У 2017 годзе пастановай Цюменскай абласной Думы ад 22.06.2017 г. № 601 °C. М. Кірычуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Цюменскай вобласці»[1].

Зноскі