Сцяпан Піліпавіч Пацяруха
Сцяпан Піліпавіч Пацяруха | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 (28) жніўня 1904 |
||||||
Смерць | 7 сакавіка 1982 (77 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Сцяпан Піліпавіч (Філіпавіч) Пацяруха (27 (15) жніўня 1904, в. Калядзічы, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 7 сакавіка 1982) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партыйны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]За ўдзел ў стварэнні арганізацыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) у Палескім ваяводстве ў 1925—1927 гадах зняволены ў турму. З 1928 года сакратар Пружанскага падпольнага райкама КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў забаўстоўкі лесарубаў у Белавежскай пушчы (1932—1933 гадах). У 1932—1937 гадах зняволены ў турму, у 1938—1939 гадах у Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі працаваў намеснікам старшыні Пружанскага, старшынёй Поразаўскага райвынкамаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў намеснікам упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці, член Брэсцкага падпольнага абкома, сакратар Пружанскага падпольнага райкама КП(б)Б. У чэрвені—ліпені 1943 года камісар партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.
Пасля вайны на партыйнай рабоце ў Брэсцкай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах.
У 1953 годзе скончыў Рэспубліканскую пыртыйную школу пры ЦК КПБ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клімец, М. Пацяруха Сцяпан Філіпавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 7 сакавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 15 жніўня