Сымон Зак
Сымон Зак | |
---|---|
Szymon Żak | |
Род дзейнасці | пратэстанцкі дзеяч |
Дата нараджэння | каля 1507 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1591 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Рэч Паспалітая |
Веравызнанне | пратэстанцтва і кальвінізм |
Альма-матар |
Сымон Зак (польск.: Szymon Żak; каля 1507, Прашовіцы, Польскае Каралеўства — каля 1591, Бохня, Рэч Паспалітая) — кальвінісцкі пастар, дзеяч Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Малай Польшчы, багаслоўскі пісьменнік, паэт і адзін з аўтараў перакладу Брэсцкай Бібліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сымон нарадзіўся ў сям'і мешчаніна Марціна Зака. Правёў сваё дзяцінства ў Прашовіцах. У 1523—1526 гадах навучаўся ў Акадэміі ў Кракаве, праз тры гады атрымаў ступень бакалаўра. Ступень магістра была атрымана ім у 1531 годзе, пазней быў святаром. Пасля сканчэння навучання кіраваў школай у Вавеле і займаў пасаду кантара кафедральнай школы Кракава. Сымон быў адным з найбольш выбітных гуманістаў, свабодна валодаў лацінскай, грэчаскай мовамі і іўрытам. Увосень 1535 года паказаў сябе прыхільнікам кальвінізму. Праз нейкі час Зак пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае да Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе прымкнуў да кальвінскай суполкі.
У 1540—1548 гадах ён быў галоўным міністрам у Крыжановічах побач Бохняй. Прыкладна ў 1549 годзе ён ажаніўся з Кацярынай Прэклятоўнай, якая нарадзіла яму дзвюх дачок. У Берасці займаў пасаду міністра.
Не зважаючы на тое, што Сымон Зак быў супярэчлівай постаццю, бо меў рэпутацыю разбуральніка каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, ён карыстаўся ў канцы жыцця павагай і папулярнасцю. У сталым узросце Зак пакутаваў ад болю ў назе, якая замінала яму шпацыраваць. Быў пахаваны ў садзе ля сваёй хаты, бо як кальвініст не мог быць пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.
У 1956 годзе падчас будаўніцтва новага дома ў садзе, дзе быў пахаваны Сымон, былі выяўленыя рэшткі яго жонкі і дачкі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut, t. 3 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 429-430
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сымон Зак Архівавана 27 лістапада 2012.. (польск.)