Сымон Кандыбовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сымон Кандыбовіч
Дата нараджэння 21 ліпеня 1891(1891-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1972(1972-09-27) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч, гісторык
Месца працы

Сымон Сымонавіч Кандыбовіч (псеўд. Кабыш; 21 ліпеня 1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 верасня 1972, Мюнхен) — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла сям'і Сымона Кандыбовіча

Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. З 1926 — член ЦК КП(б)Б. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны камітэта нарыхтовак СНК БССР. У 1940 арыштаваны. У ІІ сусветную вайну супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1941-43 уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай народнай самапомачы. Уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студзеня 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела, удзельнік ІІ Усебеларускага кангрэса (чэрвень 1944, Мінск). 3 лета 1944 у Германіі. Прымаў удзел у працы Беларускага нацынальнага камітэта. 3 1954 у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Аўтар артыкулаў у навуковым часопісе беларускай эміграцыі «Запісы», выданнях Інстытута па вывучэнні СССР па беларускім нацыянальным пытанні, у якіх рабіў высновы, што нацыянальнаму развіццю беларускага народа не спрыяюць ні Польшча, ні Савецкая Расія.

Пахаваны ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф.[1]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн: БГА, 2000.

Зноскі

  1. Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск, 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандыбовіч // БЭ ў 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998.
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.