Сыны Ірака
| Сыны Ірака | |
|---|---|
| | |
| Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
| Лідары | Абдул Сатар Бузай Аль-Рышаві † |
| Актыўная ў | Аль-Анбар, Ірак |
| Сфарміравана | 2005 |
| Расфарміравана | 2013 |
| Саюзнікі |
|
| Праціўнікі |
|
| Колькасць членаў | 51 900 байцоў у 2011 годзе |
| Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку |
| Сайт | sahwat-aliraq.com |
«Сыны Ірака» (араб. أبناء العراق), таксама «Адраджэнне» (араб. إحياء) — кааліцыя суніцкіх апалчэнняў у іракскай правінцыі Анбар. У гады Іракскай вайны групоўка выступала на баку кааліцыйных сіл і сфармаванага імі ўрада краіны, змагаючыся супраць партызанскага руху. «Сыны» сфармаваліся ў 2005 годзе і ў розным выглядзе праіснавалі да 2013[1].
Многія незалежныя аналітыкі прыпісвалі ў заслугі апалчэння зніжэнне ўзроўню гвалту ў раёнах, дзе яно дзейнічала; аднак хуткі рост групоўкі таксама выклікаў асцярогі з нагоды сцвярджэнняў аб цёмным мінулым некаторых членаў, зарплата якіх першапачаткова цалкам аплачвалася амерыканскімі вайскоўцамі[2]. Прэм’ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі папярэдзіў, што ўзброеныя ЗША мясцовыя грамадзяне павінны знаходзіцца пад камандаваннем новай іракскай арміі або паліцыі[3].
У 2009 годзе Міністэрства абароны Ірака распусціла суніцкія групоўкі, каб яны не сталі асобнай ваеннай сілай. Пазней у тым жа годзе некаторыя члены апалчэнняў (пасля таго, як не атрымалі поспех на выбарах) пагражалі падпаліць вуліцы і «пачаць племянную вайну»[4].
Пасля перавыбрання ў 2010 годзе Нуры аль-Малікі Ісламская дзяржава разгарнула кампанію забойстваў суніцкіх племянных лідараў і рэшткаў руху ў Аль-Анбары. Перастрэлкі і забойствы былі задакументаваны ў відэазапісах ІД пад назвай «Звон мячоў»[5]. У перыяд з 2009 па 2013 год былі забіты 1345 членаў «Адраджэння», што фактычна прывяло да знішчэння арганізацыі[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Rubin, Alissa J.; Damien Cave (December 23, 2007). In a Force for Iraqi Calm, Seeds of Conflict. The New York Times. Архівавана з арыгінала April 24, 2009. Праверана December 24, 2007.
- ↑ Iraq government to pay Sunni groups. Al Jazeera. October 3, 2008. Архівавана з арыгінала October 1, 2008. Праверана October 1, 2008.
- ↑ US buys 'concerned citizens' in Iraq, but at what price?. Google News. Associated Press. October 16, 2007. Архівавана з арыгінала September 7, 2008.
- ↑ Chulov, Martin (2009-04-01). Iraq disbands Sunni militia that helped defeat insurgents. The Guardian. ISSN 0261-3077. Праверана 2018-09-15.
- ↑ Ignatius, David (October 2015). How ISIS Spread in the Middle East. The Atlantic. Праверана 29 October 2015.
- ↑ Ignatius, David (November 20, 2014). Stopping an Awakening in Iraq before it can start. Washington Post. Праверана 29 October 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Iraq Report: Anbar Awakening Spreads, Petraeus Connects Iran to Attacks in Iraq. The Weekly Standard. Архівавана з арыгінала 20 верасня 2015. Праверана 14 верасня 2020.
- Backgrounder: Sons of Iraq and Awakening Forces. Institute for the Study of War (21 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы September 5, 2008.