Грамадзянская вайна ў Іраку
Грамадзянская вайна ў Іраку | |||
---|---|---|---|
![]() Байцы праўрадавай групоўкі «Сілы народнай мабілізацыі» на танку падчас баёў за Фалуджу, 2016. | |||
Дата | з 15 снежня 2011 па 9 снежня 2017 | ||
Месца | Ірак | ||
Прычына | Абвастрэнне становішча пасля вываду амерыканскіх войскаў | ||
Вынік | Разгром асноўных сіл ІДІЛ; барацьба з рэшткамі ІДІЛ працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
![]() |
Грамадзянская вайна ў Іраку працягвалася з моманту вываду амерыканскіх войскаў у снежні 2011 года. Іракскія паўстанцкія групоўкі разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і замежных прыватных ваенных кампаній, разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў узровень гвалту вырас[13], групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[14]. Узброеныя групоўкі ў Іраку арганізавалі «Свабодную армію Ірака[en]»[15][16] і ў цяперашні час падтрымліваюць сірыйскую апазіцыю ў барацьбе супраць урада Башара Асада[17].
У 2014—2015 гадах значную частку краіны захапілі баевікі Ісламскай дзяржавы, у тым ліку буйны горад Масул. Падчас гэтага яны часова аб’ядналіся з баасісцкай АЛНО і некаторымі суніцкімі атрадамі, але затым яны пачалі канфліктаваць. Гэта прымусіла летам 14-га года кааліцыю на чале з ЗША вярнуцца ў краіну. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў, авіяпадтрымкай і правядзеннем спецаперацый[18]. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго IД у Іраку пачала слабець.
У Іраку ІД, нягледзячы на паразу і страту кантролю над 99% тэрыторый (2018), усё яшчэ існуе — яна працягвае браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку (яны ўсё яшчэ праводзяць каля 75 нападаў у месяц; а спробы арганізацыі тэрактаў у кастрычніку ў іракскіх правінцыях Салахадын і Кіркук высокія, як ніколі), так і іншых краінах. Так, амерыканскі аналітычны цэнтр CSIS паведаміў высновы свайго даследавання: ІД займаецца перагрупоўкай сіл у Іраку[19].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Сектанцкі гвалт у Іраку (2006—2009) (таксама называецца першай грамадзянскай вайной)
- Іракская вайна
- Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
Зноскі
- ↑ The Official Website - United States Forces – Iraq. Праверана 7 лістапада 2014.
- ↑ Иран подтвердил авиаудары по боевикам в Ираке
- ↑ Сирия нанесла авиаудар по исламистам в Ираке
- ↑ Наше оружие снова в Ираке
- ↑ В Ираке заметили модифицированные комплексы "Корнет-Э"
- ↑ Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия
- ↑ Беларусь отремонтировала истребители для воюющего Ирака
- ↑ [1]
- ↑ Iraq Government Casualty Figures via AFP (Google Docs)
- ↑ en:Iraqi insurgency (2011–2013)
- ↑ en:Iraqi Civil War (2014–2017)
- ↑ Отсюда (В США подсчитали потери в Ираке и Афганистане) отнимает это: 4[2], [3], [4], DBA CUMULATIVE REPORT BY NATION (09/01/2001 - 3/31/2010),[5]
- ↑ As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 killed between 2004 and 2011. Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
- ↑ Suicide bomber kills 32 at Baghdad funeral march , Fox News (27 January 2012). Праверана 22 красавіка 2012.
- ↑ Williams, Lauren Free Iraqi Army inspired by Syria war. The Daliy Star (10 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
- ↑ Ruhayem, Rami Iraqis locked in rival sectarian narratives. BBC News (21 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
- ↑ Salem, Paul INSIGHT: Iraq’s Tensions Heightened by Syria Conflict. Middle East Vocies -VOA (29 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
- ↑ https://youtu.ru/tQPQ0sod71A
- ↑ Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.) . vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ирак погружается в гражданскую войну // Независимая газета